Хмель звычайны, ХмельFederowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927 (Húmulus lúpulus) — від травяністых шматгадовых раслін роду сямейства .

Батанічнае апісанне

Шматгадовая ліяна.

Сцябло ўецца па гадзіннікавай стрэлцы, чатырохграннае, полае ўнутры, пакрыта вострымі шыпамі, да 7 м у даўжыню. Карэнішча доўгае, паўзучае.

Лісце ля аснавання далонепадобнае трох-пяцілопасцевае, глыбока сэрцападобнае, з яйкападобнымі завостранымі лопасцямі, па краі буйнапілаватае, супраціўнае, з доўгімі хвосцікамі; верхняе лісце суцэльнае.

Мужчынскія суквецці на галінах другога парадку ў выглядзе мяцёлкавых суквеццяў, якія складаюцца з дыхазіяў, пераходзячых у завіткі. Мужчынскія кветкі дробныя, зялёныя, з пяцілістковым калякветнікам і пяццю тычынкамі з прамымі ніткамі. Жаночыя кветкі ў шышкападобных складаных суквеццях. Лускі шышак, размешчаныя парамі, уяўляюць сабой прылісткі неразвітага лісця, у пазусе якіх знаходзяцца падвойныя завіткі з двух-чатырох або шасці кветак, без кветак першага парадку. Прыкветкі пры плодзе разрастаюцца і нясуць жоўтыя залозкі, якія змяшчаюць лупулін. Жаночыя кветкі складаюцца з песціка, ля аснавання аточанага плёнчатым цэльнакрайнім кубкападобным калякветнікам. Цвіце ў ліпені — жніўні.

Плод — арэх са спіральна згорнутым зародкам, спее ў жніўні — верасні.

Распаўсюджанне і экалогія Расліна шырока распаўсюджана ва ўмераным клімаце Еўразіі і Паўночнай Амерыкі; сустракаецца таксама на поўначы Афрыкі (у Марока). Радзіма расліны невядомая.

У Расіі распаўсюджаны амаль паўсюдна ў еўрапейскай частцы і Заходняй Сібіры, за выключэннем Крайняй Поўначы, на Каўказе і Алтаі.

Расце па далінах рэк, ярах, у прырэчных і сырых , па хмызняковых зарасніках, у вербалозе.

Здаўна разводзіцца на спецыяльных плантацыях.

Спасылкі

Катэгорыя:Каноплевыя Катэгорыя:Ліяны Катэгорыя:Флора Афрыкі Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Дэкаратыўныя садовыя расліны Катэгорыя:Харчовыя расліны Катэгорыя:Піва Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе