thumb|150px|Эгіда з галавой Медузы на статуі «Афіна Лемнія» Эгі́да, або эгі́д (, «бура, віхар») — шчыт Зеўса, паводле некаторых паданняў, зроблены Гефестам са шкуры міфічнай казы Амалфеі; лічылася, што гэтым шчытом Зеўс уздымае грозныя буры. У цэнтры шчыта была прымацавана адсечаная галава гаргоны Медузы. Эгіях (, літар. «які носіць эгіду») — Шчытатрымальнік, адзін з эпітэтаў Зеўса.

Часам эгіда надавалася ў якасці атрыбуту таксама Апалону і Афіне.

Выраз «пад эгідай» азначае знаходзіцца пад заступніцтвам, абаронай якога-небудзь асобы або дзейнічаць у рамках якой-небудзь установы, арганізацыі ці прадпрыемства. Напрыклад, футбольныя клубныя турніры праводзяцца пад эгідай УЕФА, ЮНІСЕФ дзейнічае пад эгідай ААН і да т.п.

Эгіда Афіны

У апісаннях статуй Афіны слова «эгіда» з замацаванай галавой Медузы, як правіла, адносіцца не да круглага шчыта, а да даспеха-аплечча, якое надзяваецца на цела і сапраўды часам выглядае зробленым з казінай шкуры. Гэта дазваляе зрабіць здагадку, што насамрэч гэта слова першапачаткова не з'яўлялася назвай шчыта.

Літаратура

Спасылкі

Меркаванне Герадота What was the aegis? (Эгіда на манетах) Эгіда ваяўніцы Афіны (Галіна Росі)

Катэгорыя:Прадметы ў старажытнагрэчаскай міфалогіі Катэгорыя:Афіна Катэгорыя:Метафары Катэгорыя:Шчыты