Мікала́й Мікала́евіч Ко́рбут (, в. Ужа , Мінская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія Пасля заканчэння школы паступіў у Мар’інагорскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны тэхнікум. У 1988 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя. В. У. Куйбышава.

Працаваў інструктарам, галоўным эканамістам фінансава-эканамічнага аддзела Камітэта па зямельнай рэформе і землеўпарадкаванню пры Савеце Міністраў Беларусі.

З 1994 года займаў пасаду начальніка ўпраўлення па абслугоўванню дыпламатычнага корпуса і афіцыйных дэлегацый «Дыпсэрвіс» Кіраўніцтва справамі прэзідэнта.

У 2001—2009 гадах — Першы намеснік кіраўніка спраў прэзідэнта.

4 снежня 2009 года быў прызначаны кіраўніком спраў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а 18 студзеня 2013 года быў вызвалены з пасады ў сувязі з пераходам на іншую працу.

22 студзеня 2018 года ўказам прэзідэнта № 23 быў вызвалены з пасады памочніка Прэзідэнта Беларусі па агульных пытаннях у сувязі з пераходам на іншую работу і ўзгоднены на пасаду намесніка дзяржсакратара — члена Пасткама Саюзнай дзяржавы.

Узнагароды Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», ордэнам Айчыны III ступені (2016)Мікалай Корбут і Мікалай Радаман удастоены ордэна Айчыны III ступені.

Крыніцы

Спасылкі Біяграфія

Катэгорыя:Палітыкі Беларусі Катэгорыя:Памочнікі Прэзідэнта Беларусі Катэгорыя:Кіраўнікі справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Выпускнікі БДЭУ Катэгорыя:Выпускнікі Мар’інагорскага сельскагаспадарчага тэхнікума імя У. Е. Лабанка Катэгорыя:Памочнікі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектары па Мінскай вобласці