Квінт Герэній Этруск Месій Дэцый (), больш вядомы ў рымскай гістарыяграфіі як Герэній Этруск, — рымскі імператар, які кіраваў у 251 годзе.

Біяграфія Як і пра многіх імператараў перыяду крызісу III стагоддзя, большая частка захаванай інфармацыі пра Децыя Траяна і яго сыноў адносіцца да больш позняга часу і не заўсёды з’яўляецца надзейнай. Калі «» некалі і змяшчала біяграфіі Дэцыяў, то зараз яны страчаны.

Квінт Герэній Этруск Месій Дэцый нарадзіўся ў Паноніі недзе паміж 220 і 230 годам. Яго бацькам быў выхадзец з правінцыйнай арыстакратыі военачальнік Дэцый Траян, а маці — прадстаўніца старажытнага этрускага сенатарскага роду Герэнія Этрусцыла. Таксама ў яго быў малодшы брат па імі Гастыліян. У 249 годзе бацька Этруска быў абвешчаны імператарам, пасля чаго ён здабыў перамогу ў бітве над Філіпам I Арабам, які загінуў у баі.

Герэній Этруск быў ужо досыць сталым, каб праходзіць ваенную службу падчас кіравання свайго бацькі. У 250 годзе ён атрымаў тытулы Цэзара і «Правадыра моладзі» (). Па ўсёй бачнасці, Герэній Этруск засланяў свайго малодшага брата. Да канца свайго кіравання Дэцый Траян павялічыў старэйшага сына да звання Аўгуста, якога Гастыліян так і не змог дамагчыся, пакуль яго бацька і брат былі жывыя. Апроч таго, Герэній Этруск у 251 годзе займаў пасаду ардынарнага консула разам са сваім бацькам.

Наконт удзелу Герэнія Этруска ў пераследах хрысціян у час кіравання Дэцыя нічога пэўнага сказаць нельга.

Заклапочанасць з нагоды нестабільнасці на дунайскай мяжы знаходзілася ў цэнтры ўвагі падчас супольнага кіравання Деция і яго сыноў і даходзіла да такой ступені, што Дэцый неўзабаве пасля таго, як ён атрымаў уладу над Рымскай дзяржавай, адправіў Герэнія Этруска ў ІлірыюАврелий Виктор. О цезарях. XXIX. 2.. Пасля сур’ёзных уварванняў у Дакію і Мізію з боку і готаў, Дэцый Траян і Герэній Этруск узначалілі экспедыцыйныя сілы, якія яны павялі супраць гоцкага караля . Варвары, нагружаныя здабычай пасля іх паспяховых кампаній, былі ўжо на шляху на радзіму, калі яны сустрэліся з рымлянамі ля Абрыта 1 ліпеня 251 года (непадалёк ад сучаснага балгарскага горада Разград).

Книва здолеў завесці сваіх праціўнікаў у багністую мясцовасць, пасля чаго перавага стала на бок готаў. Кароль падзяліў свае войскі на некалькі тактычных груп, якія атачылі рымскае войска і амаль цалкам яго знішчылі. Герэній Этруск быў забіты стралой у пачатку бою (ці да яго). Калі легіянеры паспрабавалі суцешыць Дэцыя, ён «мужна сказаў ім, што страта аднаго салдата (то бок сына) здаецца яму малой шкодай»Аврелий Виктор. О цезарях. XXIX. 5..

Такім чынам, Дэцый і Герэній Этруск сталі першымі рымскімі імператарамі, якія ппалі ад рукі вонкавага праціўніка ў бітве. Выжылыя салдаты абвясцілі імператарам палкаводца Трэбаніяна Гала. Гісторык параўноўваў згубу Этруска і яго бацькі з двума Дэцыямі эпохі Рэспублікі, «якія ў інтэрвале ў пакаленне абодва ахвяравалі сабой, каб забяспечыць перамогу для Рэспублікі». Паводле паведамлення , Этруск быў абагаўлёныЕвтропий. Бревиарий от основания Города. IX. 4., аднак довадаў у карысць дадзенага цверджання пакуль не выяўлена.

Крыніцы

Літаратура Першасная літаратура

Даследаванні

Спасылкі

Катэгорыя:Манархі, якія загінулі ў баі Катэгорыя:Салдацкія імператары