Феа́кі (, ) — народ у старажытнагрэчаскай міфалогіі, які жыў на востраве Схерыя (асацыюецца з сучасным КорфуStrab. vi. p. 407). Феакі згадваюцца ў «Адысеі» Гамера. Лічыліся адным з блажэнных народаў, блізкіх да багоў, як і гіпербарэі, эфіёпы, латафагі. Лічылася, што заступнікам гэтага народа быў Пасейдон. Феакі шанавалі таксама Зеўса, Афіну, Гермеса і іншых багоў старажытнагрэчаскага пантэона. Феакі былі добрымі мараплаўцамі, іх караблі былі забяспечаны сістэмай навігацыі, якая дазваляла не заблудзіцца ў буры ці смузе.

Апісанне жыцця гэтага народа — заўсёднае свята, без сварак, разладаў, улада цара, абмежаваная саветам 12 старэйшын, — верагодна, было вобразам незямнога жыцця. У ладзе жыцця і менталітэце феакаў прасочваецца ўтапічнасць.

Паводле «Адысею» Гамера, караблі феакаў не мелі стырнаў, таму што маглі разумець думкі стырнікаў і самі плылі па задуманых маршрутахГомер. Песнь восьмая // Одиссея = Οδύσσεια / Пер. В. А. Жуковского. Строки 555—560.

Спасылкі Феакі ў энцыклапедыі «Міфы народаў свету»

Катэгорыя:Насельніцтва Старажытнай Грэцыі Катэгорыя:Старажытныя народы Катэгорыя:Народы ў грэчаскай міфалогіі Катэгорыя:Міфічныя народы Катэгорыя:Адысея