Храм вяле́бнай Параске́вы По́лацкай — уніяцкі храм у горадзе Полацку, названы ў гонар Параскевы Полацкай. Адзіны дзеючы ўніяцкі храм у Беларусі, пабудаваны ў традыцыйных архітэктурных грэка-каталіцкіх царкоўных канонах.

Гісторыя

Храм быў заснаваны Венядыктам Алексійчуком пры дзеючым з ліпеня 1994 г. наваствораным студыцкім манастыры Святых Барыса і Глеба. Будаўніцтва распачалося ў 1995 г. і было завершана ў 1996 г. Храм знаходзіцца ў юрысдыкцыі Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы, у ім моліцца парафія святамучаніка Язафата архібіскупа Полацкага.

На тэрыторыі храма знаходзяцца вялікі драўляны шасціканцавы крыж і памятны камень, пад якім знаходзіцца зямля з труны блаславёнага Мікалая Чарнецкага.

Спасылкі Грэка-каталіцкая (уніяцкая) царква вялебнай Параскевы

Катэгорыя:Храмы Полацка Катэгорыя:Грэка-каталіцкія храмы Беларусі Катэгорыя:1996 год у Беларусі Катэгорыя:XX стагоддзе ў Полацку