Юрый Валер'евіч Булат (, , БССР) — беларускі спартсмен, які выступае ў кікбоксінгу і тайскім боксе. Шматразовы чэмпіён свету, Еўропы і Беларусі.
Біяграфія Нарадзіўся 27 лістапада 1975 ў Мінску ў сям'і настаўнікаў. З маленства захапіўся баявымі мастацтвамі, а з 11 гадоў пачаў займацца адзінаборствамі — каратэ, рукапашным боем. У 1997 годзе скончыў з чырвоным дыпломам Энергетычны факультэт Політэхнічнай акадэміі па спецыяльнасйці «інжынер-электрык», у 2008 годзе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізкультуры па спецыялізацыі «тайскі бокс». На яго рахунку 46 прафесійных баёў, сярод якіх 38 перамог, 7 паражэнняў, 1 нічыя і 22 накаўты. Заснавальнік і галоўны трэнер спартыўнага клуба «Булат».
Пасля завяршэння кар'еры байца перайшоў на трэнерскую працуТрэнэр тайбаксёраў: У нашых венах — кроў ваяроў ВКЛ . Старэйшы трэнер Рэспубліканскага цэнтру алімпійскай падрыхтоўкі адзінаборстваўЮрый Булат. Бліжэй да зорак. Выхаваў чэмпіёна Еўропы і свету па кікбоксінгу Івана Таўкачова, неаднаразовага чэмпіёна Еўропы і свету па кікбоксінгу і тайландскім боксе Андрэя Малчанава, чэмпіёна свету па тайландскім боксе Сяргея Краўчанку, чэмпіёна Еўропы па кікбоксінгу Віталя Цішурава, уладальнікаў кубка свету па кікбоксінгу Аляксандра Валянтовіча, Яўгена Макарава і шматлікіх іншых чэмпіёнаў і прызёраў чэмпіянатаў Рэспублікі Беларусь, Еўразіі, першынстваў свету.
Жанаты. Выхоўвае дзвюх дачок.
Спартыўныя дасягненні 5-разовы чэмпіён Рэспублікі Беларусь 4-разовы ўладальнік кубка Рэспублікі Беларусь Уладальнік кубка свету 1999 г. Мінск Чэмпіянат свету (WAKO) 1999, Італія, 3-е месца Чэмпіён Еўропы (IFMA) 2000, Украіна Чэмпіянат свету (IFMA) 2000, Тайланд, 3-е месца Чэмпіён свету (IAMTF) 2001, Тайланд Уладальнік кубка свету (IAMTF) 2001, Грэцыя Чэмпіён свету (WAKO) 2001, Югаславія Пераможца праф. турніру «Кубак Арбата» (WBKF) 2003 (8-ка) Фіналіст праф. турніру «King of the Ring» 2003, Італія Чэмпіён свету (WMF) 2004, Тайланд, уладальнік кубка «лепшы баец чэмпіянату свету» Уладальнік кубка свету (WPKA) Масква, 2004 Фіналіст чэмпіянату свету (WMF) 2005, Thailand Чэмпіён свету сярод прафесіяналаў (WKN) 2005Трэнеры спартыўнага клуба Булат па тайскім боксе, кікбоксінгу
Спасылкі
ТОП-10 спартоўцаў, якія папулярызуюць беларускую мову
Катэгорыя:Кікбаксёры Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі энергетычнага факультэта БНТУ