Процізапаленчыя сродкі — лекавыя прэпараты для памяншэння або ліквідацыі запаленчых рэакцый. Падзяляюць на стэроідныя і нестэроідныя.

Да стэроідных адносяць — кары наднырачнікаў і іх сінтэтычных заменнікі (гідракартызон, праднізалон і інш.), яны валодаюць моцным . Стэроідныя процізапаленчыя сродкі выкарыстоўваюць для лячэння міякардытаў, вострых і хранічных нефрытаў, гепатытаў і іншых запаленчых хвароб. Мясцова стэроідныя процізапаленчыя сродкі ўжываюць у дэрматалогіі, афтальмалогіі, отарыналарынгалогіі.

Да нестэроідных процізапаленчых сродкаў адносяць вытворныя карбонавых кіслот, піразалону і аксікаму. З групы карбонавых кіслот найбольш пашыраны саліцылаты (ацэтылсаліцылавая кіслата), вытворныя фенілпрапіёнавай, індалвоцатнай і іншых кіслот. Нестэроідныя процізапаленчыя сродкі, акрамя асноўнага дзеяння, часта выкарыстоўваюць як , пры галаўным болі.

Літаратура

Катэгорыя:Лекавыя сродкі Катэгорыя:Запаленне