Гэта спіс часціц у фізіцы элементарных часціц, які ўключае не толькі адкрытыя, але і гіпатэтычныя элементарныя часціцы, а таксама састаўныя часціцы, што складаюцца з элементарных часціц.
Элементарныя часціцы Элементарная часціца — гэта часціца без унутранай структуры, г. зн. не змяшчае іншых часціц. Элементарныя часціцы — фундаментальныя аб'екты квантавай тэорыі поля. Яны могуць быць класіфікаваны па спіну: ферміёны маюць напаўцэлы спін, а базоны — цэлы спінФундаментальные частицы и взаимодействия.
Стандартная мадэль Стандартная мадэль фізікі элементарных часціц — тэорыя, якая апісвае ўласцівасці і ўзаемадзеянні элементарных часціц. Усе часціцы, што прадказваюцца Стандартнай мадэллю, за выняткам гіпатэтычных, былі эксперыментальна выяўлены. Усяго мадэль апісвае 61 часціцуПоловинка от магнита Владислав Кобычев, Сергей Попов «Популярная механика» № 2, 2015Архив.
Ферміёны Ферміёны маюць паўцэлы спін; для ўсіх вядомых элементарных ферміёнаў ён роўны ½. Кожны ферміён мае сваю ўласную антычасціцу. Ферміёны з’яўляюцца базавымі цаглінкамі ўсёй матэрыі. Яны класіфікуюцца па сваім удзеле ў моцным узаемадзеянні. Згодна Стандартнай мадэлі, існуе 12 водараў элементарных ферміёнаў: шэсць кваркаў і шэсць лептонаў.
Кваркі маюць каляровы зарад і бяруць удзел у моцным узаемадзеянні. Іх антычасціцы завуцца антыкваркамі. Існуе шэсць водараў кваркаў (па 2 у кожным пакаленні):
Пакаленне Кваркі з зарадам (+)e Кваркі з зарадам (−)e Назва/ водар кварка/ антыкварка Сімвал кварка/ антыкварка Маса (МэВ) Назва/ водар кварка/ антыкварка Сімвал кварка/ антыкварка Маса (МэВ) 1 u-кварк (up-кварк) / анты-u-кварк ад 1,5 да 3 d-кварк (down-кварк) / анты-d-кварк 4,79±0,07 2 c-кварк (charm-кварк) / анты-c-кварк 1250 ± 90 s-кварк (strange-кварк) / анты-s-кварк 95 ± 25 3 t-кварк (top-кварк) / анты-t-кварк 174 200 ± 3300 b-кварк (bottom-кварк) / анты-b-кварк 4200 ± 70
Ва ўсіх кваркаў ёсць таксама электрычны зарад, кратны элементарнага зарада. У кожным пакаленні адзін кварк мае электрычны зарад + (гэта u-, c- і t-кваркі) і адзін — зарад - (d-, s- і b-кваркі); у антыкваркаў зарады процілеглыя па знаку. Апроч моцнага і электрамагнітнага ўзаемадзеяння, кваркі бяруць удзел у слабым узаемадзеянні.
Лептоны не бяруць удзел у моцным узаемадзеянні. Іх антычасціцы — антылептоны (антычасціца электрона завецца пазітрон па гістарычных прычынах). Існуюць лептоны шасці водараў:
Пакаленне Зараджаны лептон / антычасціца Нейтрына / антынейтрыно Назва Сімвал Электрычны зарад (e) Маса (МэВ) Назва Сімвал Электрычны зарад (e) Маса (МэВ) 1 Электрон / Пазітрон −1 / +1 0,511 Электроннае нейтрына / Электроннае антынейтрына 0 < 0,0000022 2 Мюон −1 / +1 105,66 Мюоннае нейтрына / Мюоннае антынейтрына 0 < 0,17 3 Тау-лептон −1 / +1 1776,99 Тау-нейтрына / тау-антынейтрыно 0 < 15,5
Масы нейтрына ≠0 (гэта пацвярджаецца існаваннем нейтрынных асцыляцый), але гэтак малыя, што не былі вымераны непасрэдна на 2016 год.
Базоны
Базоны маюць цэлалікавыя спіны. Фундаментальныя сілы прыроды пераносяцца калібравальнымі базонамі, а маса, паводле тэорыі, ствараецца базонамі Хігса. Паводле Стандартнай мадэлі, элементарнымі базонамі з’яўляюцца наступныя часціцы:
Назва Зарад (e)Спін Маса (ГэВ) Пераноснае ўзаемадзеяннеФатон010Электрамагнітнае ўзаемадзеяннеW± ±1180,4Слабае ўзаемадзеяннеZ00191,2Слабае ўзаемадзеяннеГлюон010Моцнае ўзаемадзеяннеБазон Хігса00≈125Поле Хігса
Базон Хігса, ці хігсон. У механізме Хігса Стандартнай мадэлі масіўны хігсаўскі базон ствараецца з-за спантаннага парушэння сіметрыі поля Хігса. Уласцівыя элементарным часціцам масы (у прыватнасці, вялікія масы W±- і Z0-базонаў) могуць быць растлумачаны іх узаемадзеяннямі з гэтым полем. Многія фізікі чакаюць адкрыцця базона Хігса на Вялікім адронным калайдары (, ) — паскаральніку зараджаных часціц, які пабудаваны ў CERN і запушчаны ў верасні 2008 года. Звесткі пра знаходжанне часціцы, падобнай на базон Хігса, ужо былі абнародаваны, аднак, у наш час ідзе праверка дадзеных і вызначэнне ўласцівасцей знойдзенай часціцыисточник.
Гіпатэтычныя часціцы Суперсіметрычныя тэорыі, што пашыраюць Стандартную мадэль, прадказваюць існаванне новых часціц (суперсіметрычных партнёраў часціц Стандартнай мадэлі), але ніводная з іх не была эксперыментальна пацверджана (на чэрвень 2009 года). (спін — ½) — суперпартнёраў некалькіх нейтральных часціц Стандартнай мадэлі. Гэта вядучы кандыдат на асноўны складнік цёмнай матэрыі. Партнёры зараджаных () базонаў завуцца (). (спін — ½) — суперпартнёр фатона. (спін — ³⁄2) — суперпартнёр гравітона ў тэорыях супергравітацыі. і (спін — 0) — суперсіметрычныя партнёры ферміёнаў Стандартнай мадэлі. С-топ кварк (Stop) (суперпартнёр top-кварка) меркавана павінен мець адносна маленькую масу, у звязку з гэтым яго пошукі вядуцца асабліва актыўна. Сямейства , суперпартнёраў калібравальных базонаў ( — суперпартнёр глюёна, ві́наГорбунов Д. С., Дубовский С. Л., Троицкий С. В. Калибровочный механизм передачи нарушения суперсимметрии. УФН 169 705—736 (1999). — суперпартнёр W-базона, бі́на — суперпартнёр калібравальнага базона, што адпавядае слабому гіперзараду, зі́на — суперпартнёр Z-базона). — суперпартнёр базона Хігса.
Крыніцы
Спасылкі (На сайте Particle Data Group находится регулярно обновляемая электронная версия этого обзора свойств частиц.) Joseph F. Alward, Elementary Particles , Department of Physics, University of the Pacific Elementary particles , The Columbia Encyclopedia, Sixth Edition. 2001.
Катэгорыя:Ядзерная фізіка Катэгорыя:Фізіка элементарных часціц