Заліў Пле́нты () — буйны заліў на паўночным узбярэжжы новазеландскага вострава Паўночны. Ён распасціраецца ад на захадзе да на ўсходзе. Даўжыня берагавой лініі заліва складае каля 259 км. Каля ўзбярэжжа заліва Пленты размешчаны аднайменны рэгіён Бей-оф-Пленты, які таксама ўключае некалькі буйных астравоў у заліве.

Назва заліва Пленты, якую можна перакласці як «заліў дастатку», з’явілася падчас экспедыцыі Джэймса Кука 1769—1770 гадоў, які адзначыў багатыя прыродныя рэсурсы гэтага раёна Новай Зеландыі.

Спасылкі

Катэгорыя:Залівы Новай Зеландыі Катэгорыя:Залівы Ціхага акіяна