Бляха — халоднакатаная адпаленая ліставая сталь таўшчынёй 0,10 — 1,2 мм, з нанесеным ахоўным пакрыццём з волава, ці адмысловымі пакрыццямі, напрыклад лак, цынк, хром і іншыя. Выпускаецца ў лістах памерамі 512—1000 × 712—1200 мм або ў рулонах шырынёй да 1 м, масай да 15 тон.

Выкарыстанне бляхі Бляшанкі. Тара з бляхі мае перавагу перад пакаваннем з кардона ці пластыка, а менавіта лёгкасць працэсу высокатэмпературнай стэрылізацыі прадукта. Аднак, нараўне з гэтым ёсць і недахоп — немагчымасць выкарыстання для разагравання ў мікрахвалевай печы. Тара для лакафарбавых матэрыялаў. Тара для нафтахімічных прадуктаў. Гаспадарчыя вырабы — вёдры, крышкі, таркі і інш. Аэразольныя балоны з розным змесцівам. Мастацка аформленая тара з бляхі, якая ўжываецца для захоўвання харчовых ці касметычных прадуктаў. Інфармацыйныя паказальнікі, пачынальна ад дзвярных таблічак, і сканчаючы дарожнымі знакамі. У будаўніцтве — дахавыя элементы, сістэмы вентыляцый, трубы, казыркі і інш. Апорныя канструкцыі мініятурных мадэляў транспартных сродкаў і тэхнікі, у тым ліку радыёкіраваныя.

Гл. таксама Бляха (посуд) Бляхар Бляшанка

Спасылкі

Крыху пра гісторыю вытворчасці белай бляхі і бляшанага слоіка

Катэгорыя:Сталь