thumb|right|Петрогліфы даліны Коа Археалагічны парк даліны Коа — археалагічны комплекс з наскальнымі выявамі, якія адносяцца да перыяду ад палеаліту да неаліту (галоўным чынам прадстаўлена салютрэйская культура). Выявы былі адкрыты ў 1992 годзе ў наваколлях горада Віла-Нова-ды-Фош-Коа на паўночным усходзе Партугаліі. У 1998 годзе петрогліфы ўключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

На выявах прадстаўлены разнастайныя жывёлы — коні, козы, а таксама вымерлыя, напрыклад, тур. Найбольш раннія з іх датуюцца 20 тысячагоддзем да н.э.

Спасылкі

Катэгорыя:Петрогліфы Еўропы Катэгорыя:Першабытнае мастацтва Катэгорыя:Археалогія ў Партугаліі Катэгорыя:Палеаліт Еўропы Катэгорыя:Мезаліт Еўропы