Котарская дыяцэзія (, ) — дыяцэзія Рымска-каталіцкай царквы ў Котарскім заліве (Чарнагорыя), якая вядзе сваю гісторыю з X стагоддзя. 200px|thumb|left|Карта Чарнагорыі Котарская дыяцэзія з’яўляецца суфраганнай у адносінах да харвацкай Спліцка-макарскай архідыяцэзіі (рэзідэнцыя архібіскупа знаходзіцца ў Спліце), у адрозненне ад астатняй тэрыторыі Чарнагорыі, якая знаходзіцца ў распараджэнні прымаса Сербіі архібіскупа барскага.
Тэрыторыя дыяцэзіі ахоплівае муніцыпальныя акругі Котара (кафедра біскупа), Тывата, Херцэг-Нові і Будвы. Гэта вобласць супадае з тэрыторыяй правінцыі «Албанія Венета» Венецыянскай рэспублікі, якая кіравала тут з 1420 па 1797 гады і дзе дзяржаўнай рэлігіяй было каталіцтва.
Паводле некаторых ацэнак, з 111 000 жыхароў гэтага рэгіёна каля 10 000 лічаць сябе каталікамі.
Кафедральны сабор дыяцэзіі, сабор Святога Трыфана, знаходзіцца ў Котары. Сукафедральны сабор Святога Яна Хрысціцеля знаходзіцца ў Будве.
На сённяшні дзень пасаду біскупа займае Ілія Яніч ().
Гл. таксама Каталіцтва ў Чарнагорыі
Літаратура Kratki pregled povijesti Kotorske biskupije
Спасылкі Котарская дыяцэзія на сайце каталіцкай іерархіі
Катэгорыя:Котарскі заліў Катэгорыя:Далмацыя Катэгорыя:Рымска-каталіцкія дыяцэзіі Чарнагорыі