Рамеснік — асоба, якая валодае пэўнымі навыкамі (рамяством), вырабляе на продаж і на заказ вырабы ручной працы — канчатковыя прадукты працы, створаныя саматужным спосабам з прымяненнем уласных сродкаў вытворчасці, у тым ліку якія адносяцца да вырабаў народных промыслаў. У сярэднія вякі рамеснікі складалі аснову гарадскога насельніцтва, большасць з іх з’яўляліся членамі гільдыяў.
Па прафесіях А Аптэкар — рамеснік, які вырабляе лекі.
Б Бляхар — рамеснік, які вырабляе розныя бляшаныя вырабы або пакрывае бляхай дахі. Бондар — рамеснік, вырабляе бочкі і драўляныя вёдры. Бровар — рамеснік, які вырабляе піва.
В Вінакур — рамеснік, які вырабляе гарэлку і спірт.
Г Ганчар — рамеснік, які вырабляе посуд і іншыя вырабы з гліны. Гравёр — рамеснік, які стварае гравюры. Гутнік — рамеснік, які вырабляе шкляныя вырабы на гуце.
Д Друкар — рамеснік, які займаецца друкарскай справай.
К Кравец — рамеснік, які займаецца шыццём адзення.
Ш Шорнік — рамеснік, які вырабляе раменную і конскую збрую.
Ю Ювелір — рамеснік, які вырабляе і рамантуе ювелірныя упрыгожванні.
Катэгорыя:Прафесіі Катэгорыя:Народныя промыслы