145px|right Гарады Малдовы — населеныя пункты Малдовы, якія афіцыйна маюць статус горада. Артыкул 110 Канстытуцыі Рэспублікі Малдова вызначае горад як адну з адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак. У артыкуле 6 Закона Nr. 764 ад 27.12.2001 «Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле Рэспублікі Малдова» сказана, што горад з'яўляецца больш развітай у параўнанні з сялом у эканамічным і сацыяльна-культурным плане адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай, якая аб'ядноўвае гарадское насельніцтва, мае адпаведную інфраструктуру, прамысловыя і гандлёвыя структуры, большая частка насельніцтва якой аб'ядноўвае гарадское насельніцтва, занята ў прамысловай вытворчасці, сферы абслугоўвання насельніцтва, розных абласцях інтэлектуальнай дзейнасці, культурнага і палітычнага жыцця.
Закон замацоўвае магчымасць прызнання горада муніцыпіем. Муніцыпій — населены пункт гарадскога тыпу, які адыгрывае асаблівую ролю ў эканамічным, сацыяльна-культурным, навуковым, палітычным і адміністрацыйным жыцці краіны і мае важныя прамысловыя і гандлёвыя структуры, установы адукацыі, аховы здароўя і культуры. Гэты статус пададзены гарадам Кішынёў, Бэлць, Бендэры, Камрат, Ціраспаль.
Частка Малдовы, размешчаная па левым беразе Днястра, дэ-факта з'яўляецца непрызнанай самаабвешчанай дзяржавай — Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікай. Уладамі Рэспублікі Малдовы гэта тэрыторыя не кантралюецца, адпаведна, ПМР мае ўласны адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел, які не супадае з адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзелам, усталяваным законам Малдовы. У рэспубліцы вылучаюцца 8 гарадоў: Бендэры, Грыгарыёпаль, Днястроўск, Дубэсар, Каменка, Рыбніца, Слабазія і сталіца — горад Ціраспаль. Населеныя пункты Маяк і Краснае маюць статус пасёлкаў, у той час як паводле законаў Малдовы гэтыя паселішчы з'яўляюцца гарадамі.
Усяго ў Малдове налічваецца 55 гарадоў (без уліку Прыднястроўя, з ім — 66), у якіх пражываюць 1503,0 тыс. жыхароў ці 42,25 % ад агульнага насельніцтва ў 3557,6 тыс. жыхароў станам на 1 студзеня 2014 года (без уліку Прыднястроўя, з ім — сумарна — каля 1849,6 тыс. гарадскіх жыхароў ці 45,53 % з каля 4062,7 тыс. жыхароў РМ і ПМР на 1 студзеня 2014 года)Дзяржслужба ПМР : Сацыяльна-эканамічнае развіццё ПМР за 2013 год (канчатковыя даныя) . Пераважаюць гарады з колькасцю насельніцтва менш за 10 тыс. жыхароў — 23 гарады (з ПМР — 28), ад 10 да 20 тыс. жыхароў — 21 горад (з ПМР — 23), ад 20 да 50 тыс. — 9 гарадоў (з ПМР — 11), ад 50 да 100 тыс. — 0 (з ПМР — 1), ад 100 да 200 тыс. — 1 горад (з ПМР — 2), звыш 500 тыс. — 1 горад — гэта найбуйнейшы горад і сталіца Малдовы Кішынёў з 674,5 тыс. жыхароў.
Станам на чэрвень 1940 года, у Малдаўскай ССР налічвалася ўсяго 14 гарадоў, яшчэ 11 населеных пунктаў мелі статус пасёлка гарадскога тыпу. Праз 50 гадоў колькасць гарадоў і пгт змянілася, адпаведна, да 21 і 49.
У 1994 годзе ўжо ў незалежнай Малдове быў прыняты першы закон, які рэгулюе яе адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел. У адпаведнасці з гэтым законам паняцце «пасёлак гарадскога тыпу» было ліквідавана, амаль усё пгт атрымалі статус горада, аднак некалькі пгт былі пераведзены ў разрад сёлаў.
У прыведзеным спісе ў алфавітным парадку прадстаўлены ўсе гарады Рэспублікі Малдова. Спіс змяшчае інфармацыю пра колькасць насельніцтва, плошчу, дату заснавання населенага пункта, геаграфічныя каардынаты.
Умоўныя абазначэнні і скарачэнні
АТУ — Аўтаномнае тэрытарыяльнае ўтварэнне АТАЛД — Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі левабярэжжа Днястра ПМР — Прыднястроўская Малдаўская Рэспубліка 5,13 — Плошча забудаванай часткі горада
Спіс гарадоў
№Беларуская назваМалдаўская назваАдміністрацыйная адзінка Насельніцтва(2014)Даныя пра колькасць насельніцтва прыведзены: у гарадах Бендэры, Маяк, Рыбніца, Ціраспаль, Грыгарыёпаль, Днестроўск, Дубэсар, Краснае, Слабазія станам на 1 студзеня 2014 года (гл.: Дзяржслужба ПМР : Сацыяльна-эканамічнае развіццё ПМР за 2013 год (канчатковыя даныя) ) Плошч.(км²)ГодКаардынаты1Аненій-НойAnenii NoiАненій-Нойскі раён11,9н/з17312АрхейOrheiАрхейскі раён33,620,47XV стагоддзе3АтачOtaciОкніцкі раён1,43,614194БасарабяскаBasarabeascaБасарабяскі раён12,527,5418565БендэрBenderМуніцыпій Бендэры (у Малдове); горад рэспубліканскага падпарадкавання (у ПМР)91,9н/з14086БіруінцаBiruinţaСынджэрэйскі раён3,92,3719637БрычэньBriceniБрычэнскі раён9,95,1315628БукавэцBucovăţСтрэшэнскі раён1,87,8914209БэлцьBălţiМуніцыпій Бэлць144,941,43142110Вадул-луй-ВодэVadul lui Vodăсектар Чакана,муніцыпій Кішынёў5,72,43143211ВатраVatraсектар Буюкань,муніцыпій Кішынёў3,50,53192712ВулкэнешцьVulcăneştiАТУ Гагаузія17,07,63160513ГіндэшцьGhindeştiФларэшцкі раён2,143,51195614ГладэньGlodeniГладэнскі раён11,84,42167315ГрыгарыёпальGrigoriopolУ складзе АТАЛД (у Малдове); адміністрацыйны цэнтр Грыгарыёпальскага раёна (у ПМР)9,4н/з179216ДандушэньDonduşeniДандушэнскі раён10,634,25189317ДнястроўскDnestrovscУ складзе АТАЛД (у Малдове); горад рэспубліканскага падпарадкавання (у ПМР)10,4н/з196318ДрокіяDrochiaДрокійскі раён20,518,3188919ДубэсарDubăsariУ складзе АТАЛД (у Малдове); адміністрацыйны цэнтр Дубасарскага раёна (у ПМР)25,1н/з152320ДурлешцьDurleştiсектар Буюкань,муніцыпій Кішынёў19,83,0165621ЕдынецÉdineţЕдынецкі раён20,27,61143122КаменкаCamencaУ складзе АТАЛД (у Малдове); адміністрацыйны цэнтр Каменскага раёна (у ПМР)8,9н/з160823КамратComratмуніцыпій Камрат, сталіца АТУ Гагаузія26,0н/з178924КантэмірCantemirКантэмірскі раён5,8н/з197325КарнешцьCorneştiУнгенскі раён3,36,24186726КастэшцьCosteştiРышканскі раён4,4н/з149927КахулCahulКахульскі раён40,933,91150228КішынёўChişinăuмуніцыпій Кішынёў674,5120,0143629КодруCodruсектар Цэнтр,муніцыпій Кішынёў11,72,461945Конгазстатус горада не вызначаны ў рамках АТП МалдовыKongazАТУ Гагаузія13,413181130КраснаеНаселены пункт паводле законаў Малдовы мае статус горада, паводле законаў Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі — статус пасёлкаCrasnoeУ складзе АТАЛД (у Малдове); у складзе Слабадзейскага раёна (у ПМР)3,6н/з195731КрыкаваCricovaсектар Рышкань,муніцыпій Кішынёў8,71,43143132КрыўленьCriuleniКрыўленскі раён9,831,17160733КупчыньCupciniЕдынецкі раён9,312,0143134КэйнарCăinariКэўшэнскі раён4,842,94152535КэлэрашCălăraşiКэлэрашскі раён16,742,33143336КэўшаньCăuşeniКэўшэнскі раён19,9н/з153537ЛеоваLeovaЛеоўскі раён10,95,63148938ЛіпканьLipcaniБрычэнскі раён5,511,88169939МаякMaiacУ складзе АТАЛД (у Малдове); у складзе Грыгарыёпальскага раёна (у ПМР)1,1н/з197840МэркулешцьMărculeştiФларэшцкі раён2,10,75183741НіспарэньNisporeniНіспарэнскі раён14,414,0161842ОкніцаOcniţaОкніцкі раён9,54,2189743РыбніцаRîbniţaУ складзе АТАЛД (у Малдове); адміністрацыйны цэнтр Рыбніцкага раёна (у ПМР)47,9н/з165744РышканьRîşcaniРышканскі раён14,55,83160245РэзінаRezinaРэзінскі раён15,24,83149546СарокаSorocaСарокскі раён37,510,79149947СлабадзеяSloboziaУ складзе АТАЛД (у Малдове); адміністрацыйны цэнтр Слабадзейскага раёна (у ПМР)14,6н/з176948СтрэшэньStrăşeniСтрэшэнскі раён21,460,82154549СынджэраSîngeraсектар Батаніка,муніцыпій Кішынёў12,93,66148550СынджэрэйSîngereiСынджэрэйскі раён15,583,37158651ТаракліяTaracliaТараклійскі раён15,085,08181352ТвардыцаTvardiţaТараклійскі раён5,8н/з183053ТэленешцьTeleneştiТэленешцкі раён9,93,97161154УнгеньUngheniУнгенскі раён38,416,4146255ФларэшцьFloreştiФларэшцкі раён15,5н/зXVI стагоддзе56ФрунзэFrunzăОкніцкі раён8,42,61192557ФэлешцьFăleştiФэлешцкі раён18,25,16142958ХынчэшцьHînceştiХынчэшцкі раён17,4н/з152259Ціраспалул-НоуTiraspolul NouУ складзе АТАЛД (у Малдове); у складзе горада Ціраспаля (у ПМР)н/зУлік не вядзецца, таму што населены пункт уваходзіць у склад горада Ціраспалян/зXX стагоддзе60ЦіраспальTiraspolМуніцыпій Ціраспаль у складзе АТАЛД (у Малдове); сталіца ПМР, горад рэспубліканскага падпарадкавання (у ПМР)133,8н/з179261Чадыр-ЛунгаCeadîr LungaАТУ Гагаузія22,896,1178962ЧымішліяCimişliaЧымішлійскі раён16,3н/з162063ШалдэнешцьŞoldăneştiШалдэнешцкі раён7,5н/з161064Штэфан-ВодэŞtefan VodăШтэфан-Водскі раён8,622,77190965ЯлавеньIaloveniЯлавенскі раён16,231,65143666ЯргараIargaraЛеоўскі раён4,827,041772
Карта
Гл. таксама Малдова Прыднястроўская Малдаўская Рэспубліка Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Малдовы Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі Населеныя пункты Малдовы
Спасылкі
Малдова