Казімі́р Ге́нрыхавіч Цыхо́ўскі (, Астравец-Свентакшыскі Радомскай губерні, Расійская імперыя — Сахараўскі цэнтр. Мартыралог., , СССР) — польскі рэвалюцыянер, старшыня ЦВК Літоўска-Беларускай савецкай сацыялістычнай рэспублікі, дзеяч Камінтэрна. Старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта з ліпеня па верасень 1919 года.

Біяграфія

Уступіў у СДКПіЛ у 1907 годзе. Падчас Кастрычніцкай рэвалюцыі далучыўся да бальшавікоў, з ліпеня 1919 года па верасень 1919 года займаў пасаду старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, з лістапада 1917 года стаў намеснікам камісара па польскіх справах у ЦВК Літоўска-Беларускай савецкай сацыялістычнай рэспублікі. Пазней абраны старшынёй ЦВК ЛітБела. Пасля паражэння ў савецка-польскай вайне, у 1921 годзе стаў членам ЦК КПЗУ.

У 1923 годзе арыштаваны і да 1925 года знаходзіцца ў турме. Абраны членам ЦК Камуністычнай партыі Польшчы. У верасні 1932 года пераязджае ў СССР для працы ў Выканкам Камінтэрна. Падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі — у інтэрбрыгадах. У жніўні 1937 года адкліканы ў Маскву і 26 кастрычніка 1937 года расстраляны. Рэабілітаваны пасмяротна.

Катэгорыя:Расстраляныя ў СССР Катэгорыя:Рэпрэсаваныя Катэгорыя:Пакараныя смерцю рэвалюцыянеры Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Беларусі Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Польшчы Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Літвы Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Расіі Катэгорыя:Камуністы Польшчы Катэгорыя:Дзеячы Камінтэрна Катэгорыя:Удзельнікі польска-савецкай вайны Катэгорыя:Байцы інтэрбрыгад Катэгорыя:Пасмяротна рэабілітаваныя ў СССР