Руская дарэформенная арфаграфія (часта дарэвалюцыйная арфаграфія) — арфаграфія рускай мовы, якая дзейнічала да яе рэформы ў 1918 годзе і захоўвалася пазней на тэрыторыях белых урадаў у Расіі і ў белаэмігранцкіх выданнях. Пачаткам рускай дарэформеннай арфаграфіі можна лічыць увядзенне грамадзянскага шрыфту пры Пятры I.

Адзінай агульнапрызнанай нормы дарэформеннай арфаграфіі (падобнай савецкаму збору 1956 года) не існавала. Правапіс апошніх прыкладна 50 гадоў перад рэвалюцыяй 1917 года (1870-я—1910-я) быў нармаваны ў большай ступені, чым арфаграфія першай трэці XIX стагоддзя і асабліва XVIII стагоддзя. Найболей аўтарытэтныя дапаможнікі і зборы правіл па рускай дарэформеннай арфаграфіі звязаны з імем акадэміка Якава Карлавіча Грота. Яны адносяцца менавіта да апошняга стабільнага 50-годдзя існавання дарэформеннай арфаграфіі.

Літаратура

Philipp Ammon: Tractatus slavonicus. in: Sjani (Thoughts) Georgian Scientific Journal of Literary Theory and Comparative Literature, N 17, 2016, pp. 248-56

Спасылкі Переводчик славянских языков, включая русский, из старых вариантов орфографии в новые и наоборот Русские классики XVIII — начала XX вв. в старой орфографии Ресурсы по дореволюционной орфографии О старой орфографии Вики-энциклопедия в дореволюционной орфографии Словарь дореволюционной орфографии

Катэгорыя:Рускі алфавіт