Шахоўніца (, МФА: ) — адзін з варыянтаў геральдычнага падзелу шчыта, які ўяўляе сабой спалучэнне роўнай колькасці рассячэнняў і перасячэнняў.

Харватыя Чырвона-белая шахоўніца служыць геральдычным сімвалам Харвацкай дзяржавы, яна прысутнічала на гербе краіны на працягу ўсёй гісторыі, уключаючы перыяд Сацыялістычнай рэспублікі Харватыя ў складзе Югаславіі (гл. Герб Харватыі).

Першае з'яўленне шахоўніцы ў якасці дзяржаўнага сімвала адносяцца да перыяду кіравання караля Харватыі Сцепана Држыслава (X стагоддзе)Bellamy, Alex J. (2003). The Formation of Croatian National Identity: A Centuries-old Dream. Manchester University Press. p. 36. ISBN 071906502X.. Найстарэйшыя з захаваных дакументаў з шахоўніцай у якасці дзяржаўнага сімвала датуюцца пачаткам XVI стагоддзя, калі яна была часткай герба Габсбургаў і сімвалізавала саюз плямёнаў і белых харватаў. Існуе гістарычна непацверджаная легенда пра з'яўленне шахоўніцы пасля выйгрышу ў шахматы харвацкім каралём Святлаславам Суроньем у венецыянскага дожа ў партыі, стаўкай у якой была ДалмацыяДеньги, товарищи, ещё никто не отменял!.

У часы кіравання ўсташаў у 1941—1945 гадах і ў 1990—1991 гадах харвацкая шахоўніца малявалася на гербе ў негатыўным варыянце з белым квадратам у левым верхнім вугле.

У 1990 годзе шахоўніца была змешчана на сцягу Харватыі замест югаслаўскай чырвонай зоркіОтделение Хорватии. Харвацкая шахоўніца складалася з 25 квадратаў белага і чырвонага колеру, размешчаных у 5 радоў, гэта значыць, што яна паўтарала ўсташскі варыянт шахоўніцыПалитра крыла . У 1991 годзе ён быў заменены на варыянт, які пачынаецца з чырвонага квадрата, ён выкарыстоўваецца Харватыяй дагэтуль.

Іншыя прыклады 80px|Герб «Учэле»|right Шляхецкі герб «Учэле» (на іл.). Чырвона-белая шахоўніца таксама была сімвалам польскіх ВПС ад самага моманту іх заснавання ў 1918 годзеСтефан Станислав Стец. Бела-блакітная шахоўніца (дакладней ромбападобны падзел) выкарыстоўваецца як элемент герба Баварыі. Чорна-белая шахоўніца выкарыстоўваецца музыкантамі і прыхільнікамі музычнага стылю ска. Ружова-чорная шахоўніца выкарыстоўваецца ў субкультуры эма.

Катэгорыя:Геральдыка Катэгорыя:Дзяржаўныя сімвалы Харватыі