Руская палярная экспедыцыя 1900—1902 гадоў была падрыхтавана Імператарскай Акадэміяй навук і мела асноўнай мэтай даследаванне часткі Паўночнага Ледавітага акіяна на поўнач ад Новасібірскіх астравоў і пошук легендарнай Землі Саннікава. Першае акадэмічнае прадпрыемства Расіі ў водах Ледавітага акіяна, здзейсненае на ўласным судне.
Кіраваў экспедыцыяй рускі геолаг і палярны даследчык барон Эдуард Васільевіч Толь.
Адным з супрацоўнікаў і найбліжэйшым памагатым Толя быў малады даследчык, лейтэнант Імператарскага флота Аляксандр Васільевіч Калчак, будучы Вярхоўны кіраўнік Расіі і Вярхоўны галоўнакамандуючы Рускай арміяй. Таму па палітычных матывах пры савецкай уладзе гісторыя экспедыцыі радыкальна перакручвалася.
Экспедыцыя была важная таксама і з пункту гледжання геапалітычных інтарэсаў Расійскай імперыі. Усе папярэднія замежныя палярныя экспедыцыі разглядаліся іх арганізатарамі таксама як важная нацыянальная справа.
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Гісторыя Сібіры Катэгорыя:Палярныя экспедыцыі Катэгорыя:Усходняя Сібір