Тымгад ці Тамугадзі (, ) — старажытнарымскі горад у Паўночнай Афрыцы, знаходзіцца на тэрыторыі сучаснага Алжыра ў 35 км на ўсход ад горада Батна. У 1982 годзе ўключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЭСКА.

Калонія Марцыяна Ульпія Траяна Тамугадзі () была заснавана як рымская ваенная калонія пры імператары Траяне каля 100 года н. э. ex nihilo (на пустым месцы) і была названа ў гонар родзічаў Траяна — маці Марцыі, старэйшай сястры Ульпіі Марцыяны і бацькі — консула Марка Ульпія Траяна Старэйшага (). Калонія, якая знаходзілася у перадгор’ях Арэса — горнага масіва Атласкіх гор, павінна была засцерагчы прыбярэжныя раёны ад набегаў берберскіх качэўнікаў.

Быў першапачаткова заселены ветэранамі-удзельнікамі Парфянскай кампаніі Траяна, якія атрымалі зямлю ў наваколлях. Першапачаткова спланаваны з разліку на 15 тысяч чалавек, горад з цягам часу разросся і выйшаў за межы рэгулярнай сетачнай забудовы.

Руіны Тымгада — адзін з найбольш добра захаваных прыкладаў рымскага горада, спраектаванага пад перпендыкулярную забудову ў адпаведнасці з рымскімі традыцыямі гарадской планіроўкі. Сярод будынкаў, якія захаваліся, — тэатр, тэрмы, трыумфальная арка.

Спасылкі Апісанне будынкаў у Тымгадзе д/ф «Тымгад — афрыканскі Рым», Францыя, Viasat History, 2005 Тымгад

Катэгорыя:Сусветная спадчына паводле алфавіта Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Алжыры Катэгорыя:Колішнія гарады Афрыкі Катэгорыя:Рымскія калоніі