Егі́пецкая сістэ́ма злічэ́ння – непазіцыйная сістэма злічэння, якая ўжывалася ў старажытным Егіпце. У гэтай сістэме лічбамі з'яўляліся іерагліфічныя сімвалы; яны абазначалі лікі 1, 10, 100 і г.д. да мільёна.

лічба значэнне апісанне Z1 1 рыса V20 10 пятка V1 100 пятля M12 1 000 лотас D50 10 000 палец I7 або I8 100 000 жаба або апалонік C11 1 000 000 чалавек з узнятымі дагары рукамі

Лікі, не кратныя 10, запісваліся шляхам паўтарэння гэтых лічбаў. Кожная лічба магла паўтарацца ад аднаго да 9 разоў. Напрыклад, лік 4622 абазначаўся наступным чынам:

M12-M12-M12-M12-!-V1*V1*V1:V1*V1*V1-!-V20-V20-Z1-Z1

Фіксаванага напрамку запісу лічбаў не існавала: яны маглі запісвацца справа налева або злева направа, ці нават вертыкальна.

Гл. таксама Егіпецкія іерогліфы Егіпецкая сістэма мер

Катэгорыя:Сістэмы злічэння Катэгорыя:Навука ў Старажытным Егіпце Катэгорыя:Егіпецкае пісьмо