Соф’я Андрэеўна Гальшанская (; каля — , ) — князёўна з роду Гальшанскіх, каралева польская, з 1422 года чацвёртая і апошняя жонка польскага караля Уладзіслава II Ягайлы.
Перад шлюбам з каралём Соф’я перайшла з праваслаўя ў каталіцтва. Каранавана ў 1424 годзе. Разам з мужам дамагалася замацавання польскага стальца за сваім сынам Уладзіславам. Пасля смерці Ягайлы 1 чэрвеня 1434 года Уладзіслаў стаў каралём, але Соф’я так і не стала рэгентам. У 1440 годзе Уладзіслаў стаў таксама каралём Венгрыі, а малодшы сын Казімір — вялікім князем літоўскім.
Пасля гібелі старэйшага сына ў 10 лістапада 1444 года Соф’я адстойвала права на сталец іншага свайго сына Казіміра, які, па патрабаванні маці, 25 чэрвеня 1447 года быў каранаваны як польскі кароль.
Была ініцыятаркай першага перакладу Бібліі на польскую мову, вядомага як Біблія каралевы Соф’і.
Біяграфія
Асноўная крыніца пра біяграфію Соф’і — «» Яна Длугаша, дзе даволі поўна апісана сучаснае аўтару ўнутранае жыццё Польшчы таго часу. Некаторыя звесткі пра дзяцінства будучай каралевы ёсць у «Хроніцы Быхаўца». Найбольш падрабязна даследавана жыццё Соф’і ў працы польскага гісторыка Эдварда Руцкага «Польскія каралевы» (), дзе ёй прысвечаны асобны раздзел. Вывучэннем паходжання чацвёртай жонкі Ягайлы займаўся аўтар працы па генеалогіі Гедымінавічаў Ян Тэнгоўскі. Шмат звестак пра яе змешчана і ў працах, прысвечаных Уладзіславу Ягайле.
Соф’я — прадстаўніца княжацкага літоўскага роду Гальшанскіх герба «Гіпацэнтаўр». Другая з трох дачок князя Андрэя Вязынскага і з роду князёў ДруцкіхНасевіч В. Л. Друцкае княства і князі Друцкія // Друцк старажытны: Да 1000-годдзя ўзнікнення горада. — , 2000. — С. 49—76. Насевіч В. Л. Род князёў Друцкіх у гісторыі Вялікага княства Літоўскага (XIV—XVI стст.) // Старонкі гісторыі Беларусі. — , 1992. — С. 80—104. Кузьмин А. В. Опыт комментария к актам Полоцкой земли второй половины XIII — начала XV в. // . — 2007. — № 4 (40). — С. 50—68..
Старэйшая сястра Соф’і — Васіліса (памерла да 25 жніўня 1448 года), малодшая — (памерла да 1456 года)Tęgowski J. Powiązania genealogiczne wojewodów mołdawskich Bogdanowiczów z domem Giedyminowiczów w XIV—XV wieku // Genealogia. Studia i materiały historyczne. — Poznań-Wrocław: Wydawnictwo historyczne, 1993. — T. 3. — S. 45—67.. Паводле Хронікі Быхаўца, пасля смерці бацькі Васіліса і Соф’я разам з маці жылі і выхоўваліся ў сям’і матчынага брата, друцкага князя Сямёна Дзмітрыевіча ў Друцку.
Шлюб з Ягайлам
У караля польскага і вялікага князя літоўскага Уладзіслава II Ягайлы было 4 жонкі. Першыя дзве (Ядвіга Анжуйская і Ганна Цэльская) рана памерлі і пакінулі па дачцэ, трэцяя — памерла 12 мая 1420 года, не пакінуўшы нашчадкаў.
Германскі імператар Жыгімонт прапанаваў яму ажаніцца з чэшскага караля Вацлава, абяцаючы як пасаг Сілезію. Рада і каронная шляхта згаджаліся з гэтай прапановай, аднак Ягайла ажаніўся з праваслаўнай князёўнай Соф’яй Гальшанскай, тым часам 17-гадовай дзяўчынай, якая вызначалася «прыгажосцю болей, чым цнотамі».
У канцы 1420 — пачатку 1421 года кароль Ягайла і вялікі князь Вітаўт дарогай са Смаленска спыніліся ў друцкага князя Сямёна Дзмітрыевіча. Паводле «Хронікі Быхаўца»:
Паводле польскай крыніцы тых гадоў, вядомай як «Шаматульскі дадатак» (), у часы Ягайлы было павер’е, што шлюб пажылога мужчыны з маладой дзяўчынай абяцаў шматлікіх нашчадкаў. Па «Хроніцы Быхаўца», Ягайла планаваў ажаніцца з Васілісай, аднак заўважыў у яе вусікі, што, на яго думку, сведчыла пра моцны характар, тым часам сам Ягайла быў ужо немалады і «не адважыўся на яе паквапіцца». Таму кароль схіліў выбар да Сафіі. Напэўна, князь Сямён Дзмітрыевіч меў пярэчанні, бо тады не было ў звычаі выдаваць малодшую сястру раней за старэйшую. Вялікі князь Вітаўт развязаў сітуацыю, выдаў старэйшую сястру Васілісу за пляменніка Ягайлы, бельскага князя Івана Уладзіміравіча, які таксама быў пры Ягайле ў Друцку. Дыскусійным застаецца, ці сам Ягайла папрасіў Вітаўта зладзіць шлюб з Соф’яй, як гэты апісвае «Хроніка Быхаўца», або Вітаўт раіў яму ў жонкі пляменніцу сваёй жонкі Юліяніі, як гэта апісвае Длугаш.
Сафія была праваслаўнай і, адпаведна, не магла стаць польскай каралевай, таму ў пачатку 1422 года ў Навагрудку яна ахрысцілася паводле каталіцкага абраду і прыняла імя Соф’яDługosz J. Jana Długosza kanonika krakowskiego Dziejów polskich ksiąg dwanaście. — Krakowie, 1869. — T. 4. — Ks. 11, 12. — S. 268. — 712 s.. Вяселле адбылося ў лютым 1422 года ў Навагрудскай касцёльнай капліцы. Цырымонію праводзіў біскуп віленскі Мацей. Дакладная дата вяселля невядомая, некаторыя даследчыкі называюць 7 лютага, другія — 24. Пасля шлюбу (вянчання) «маладыя» выехалі ў Ліду, дзе і адбываліся асноўныя ўрачыстасці. У Лідзе сабралася мноства гасцей, у ліку якіх быў нунцый Папы Марціна V , чэшскае пасольства, вялікалітоўскае баярства. Банкетаванне ў Лідзе цягнулася аж да вялікага посту. Каранацыя Соф’і адбылася ў Кракаве ў сакавіку 1424 года. Гэта была самая ўрачыстая каранацыя каралевы ў гісторыі Польшчы.
Паміж сужэнцамі была значная розніца ва ўзросце. Традыцыйна лічыцца, што на час вяселля Ягайлу было каля 71 года, аднак сучасныя даследчыкі схіляюцца да таго, што ён быў прыкладна на 11 гадоў маладзей. Соф’і было каля 17 гадоў.
Каралева, жонка Ягайлы (1422—1434)
Пасля вяселля Соф’я жыла ў каралеўскім замку на Вавельскім узгорку. Кароль часта вымушаны быў пакідаць маладую жонку. Так Соф’я заставалася адна ў перыяды з сакавіка да лістапад 1422 года, калі была пагроза з боку Ордэна; са снежня 1422 да лютага 1423 года, калі Ягайла знаходзіўся ў Княстве; у сакавіку 1423, калі ён адправіўся ў Славакію для сустрэчы з каралём Жыгімонтам. У гэтыя перыяды становішча Соф’і было асабліва хісткім: супраць яе кандыдатуры як каралевы выступалі прадстаўнікі абедзвюх польскіх партый, тым часам як Уладзіслаў не спяшаўся з яе каранацыяй.
Прадстаўнікі народна-курыяльнай групоўкі хацелі бачыць на польскім стальцы дачку Ягайлы ад другога шлюбу , заручаную з сынам курфюрста Брандэнбурга . Гэта партыя выступала ў падтрымку гусітаў, у чым нярэдка знаходзіла падтрымку з боку Вітаўта, які, мабыць, і дамогся іх згоды на шлюб караля з Соф’яй. У 1422 годзе ён адправіў у Чэхію пяцітысячнае войска на чале з Жыгімонтам Карыбутавічам як сваім намеснікам у Чэхіі. Паспяховая гусіцкая палітыка Вітаўта — узяцце Жыгімонтам Прагі і абвяшчэнне яго кіраўніком Чэхіі — некалькі ўмацавалі пазіцыі Соф’і. Супраць Соф’і выступалі і прадстаўнікі процілеглай, антыгусіцкай пралюксембургскай партыі, якая імкнулася выдаць замуж за Ягайлу ўдаву Вацлава IV . Да гэтай групоўкі сярод іншых прылічвалі прадстаўнікоў родаў , і ўплывовага протанатарыя каралеўскай канцылярыі Збігнева Алясніцкага.
Выказана гіпотэза, што Соф’я, апершыся на пралюксембургскую партыю, адыграла не апошнюю ролю ў шэрагу важны прызначэнняў канца 1422 — пачатку 1423 гадоў: Збігнеў Алясніцкі стаў кракаўскім біскупам, — каронным канцлерам, — Maleczyńska E. Rola polityczna królowej Zofii Holszańskiej na tle walki stronnictw w Polsce w latach 1422—1434 // Archiwum Towarzystwa Naukowego we Lwowie. — Dz. II. — T. XIX. — Z. 3. — Lwów, 1936. — 118 s.. Супраць гэтай версіі кажа той факт, што, хоць на гэты момант шлюб Соф’і з Ягайлам доўжыўся ўжо год, у рэчаіснасці пара пражыла разам не больш за 8‒9 тыдняў.
У сакавіку 1423 года ў Кежмарку адбылася сустрэча Ягайлы і Жыгімонта Люксембургскага. Было прынята пагадненне, паводле якога Польшча адмаўлялася ад кантактаў з гусітамі і адклікала з Чэхіі Жыгімонта Карыбутавіча. Праз некаторы час палітычныя пазіцыі Соф’і і пралюксембургскай партыі значна ўзмацніліся. Восенню 1423 года Ягайла прыняў канкрэтныя меры ў справе яе каранацыі, якая была прызначана на 25 снежня, аднак па невядомых прычынах не была праведзена ў тэрмін. У канцы года, тым часам як Уладзіслаў быў на Русі, Соф’я прыняла ў Кракаве караля Нарвегіі, Даніі і Швецыі .
Каранацыя Соф’і адбылася 5 сакавіка 1424 года ў кракаўскім Кафедральным саборы. Цырымонію праводзіў архібіскуп гнезненскі пры ўдзеле кардынала . На цырымоніі прысутнічалі таксама кароль чэшскі і венгерскі Жыгімонт з жонкай Барбарай, герцаг баварскі Людвіг VII, Эрык Памеранскі, чатыры мазавецкія Пясты, восем сілезскіх, а таксама шматлікая дэлегацыя літоўскіх і рускіх князеў на чале з Жыгімонтам Карыбутавічам. У якасці каранацыйнага абетнага дару Соф’я ахвяравала сабору рэлікварый, у якім захоўвалася галава святога Станіслава.
9 сакавіка 1424 года Ягайла перадаў у валоданне жонцы вёскі і , а 11 сакавіка — вена на суму 20 тысяч пражскіх грошаў на гарадах Радаме, Сончы, Бечы, Жарноўцы, Санаку, Інаўроцлаве і Няшаве.
У ноч на 31 кастрычніка 1424 года Соф’я нарадзіла сына Уладзіслава. Намаганні каралеўскай сям’і былі накіраваны на замацаванне за ім права на сталец. Для пачатку Ягайла пастанавіў духавенству маліцца за спадчынніка, было праведзена вельмі ўрачыстае хрышчэнне. Дзіцяці прыпісалі аж 25 хросных бацькоў, у тым ліку Папу Марціна V, караля Жыгімонта, дожа Венецыі. Бацькоўства Ягайлы ніхто не аспрэчваў, бо сын быў вельмі на яго падобны. У красавіку 1425 года на з’ездзе ў Брэсце Куяўскім быў распрацаваны дакумент, у выпадку прыняцця якога Уладзіслаў прызнаваўся каралём, але выбарным каралём (элекцыйным). Пра рэгенцтва Соф’і, якога яна настойліва дабівалася, гаворка не ішла. Акрамя таго, будучы кароль мог уступіць на пасад толькі па дасягненні паўналецця, папярэдне даўшы прысягу на захаванне старых і наданне новых прывілеяў.
Па радзе Жыгімонта Люксембургскага і літоўскай шляхты, каралеўская пара адмовілася падпісваць гэты дакумент. Было вырашана пачаць збор подпісаў гарадоў, зямель і службовых асоб, якія прызнавалі права Уладзіслава на атрыманне ў спадчыну трона і магчымае рэгенцтва Соф’і і князя Вітаўта. На з’ездзе ў Лэнчыцы ў 1426 годзе Алясніцкі вярнуў прысутным непадпісаны каралём дакумент, які тыя ў знак пратэсту пасеклі шаблямі на часткі.
У лютым 1425 года спадчыну трона прызнаў горад Кракаў, у сакавіку — Конін, у кастрычніку — Львоў. У чэрвені 1427 года галіцкая шляхта дала згоду на атрыманне ў спадчыну трона каралевічам Уладзіславам, а Соф’ю і Вітаўта прызнала магчымымі рэгентамі.
10 мая 1426 года ў Соф’і нарадзіўся другі сын, які пры хрышчэнні атрымаў імя Казімір. Аднак неўзабаве, 2 сакавіка 1427 года, дзіця памерла. Існуюць некаторыя сумненні ў дакладнасці дат нараджэння і смерці каралевіча. У 1950 годзе былі праведзены даследаванні астанкаў Казіміра, якія дазваляюць зрабіць выснову аб тым, што ён памёр у паўтарагадовым узросце. 30 лістапада 1427 года нарадзіўся трэці сын, названы ў гонар дзеда Андрэя Гальшанскага Казімірам Андрэем.
Вясной 1427 года цяжарная трэцім дзіцем Соф’я была абвінавачана ў шлюбнай здрадзе, і Ягайла паверыў чуткам. Дваровыя} Соф’і Катажына і Эльжбета Шчукаўскія былі заключаны пад варту, пад катаваннямі яны назвалі імя нібыта палюбоўніка Соф’і. Ім аказаўся сын кароннага падскарбія рыцар . Акрамя Гінчы было названа яшчэ шэсць імён: , Ваўжынец Зарэмба, Ян Краска, і браты Пётр і Дабяслаў з Шчэкацін. Тром абвінавачаным (Яну Канецпольскаму і братам Шчэкацінскім) удалося збегчы, астатнія былі арыштаваныя. Каралева была пасаджана пад дамашні арышт, бо, паводле Длугаша, баяліся, «каб пры звычайных плоці сваёй недахопах не трапіла ў горшую бяду». Усе арыштаваныя не пацвярджалі віны Соф’і, а Гінча толькі паўтараў: «Каралева не здраджвала каралю». Па рашэнні Ягайлы быў праведзены суд пад старшынствам Вітаўта (іншымі суддзямі былі кракаўскі ваявода Ян Тарноўскі, ваявода сандамірскі , кракаўскі кашталян і Збігнеў Алясніцкі). Пасля нараджэння трэцяга сына Соф’я прынесла ачышчальную клятву на Бібліі, тое ж зрабілі сем паважаных дам і адна служанка Соф’і. Справа была закрыта, арыштаваных адпусцілі, але адносіны каралеўскай пары і рэпутацыя Соф’і былі сапсаваныя назаўжды. У будучыні факт бацькоўства Ягайлы не падвяргаўся сумненню, напрыклад, па словах польскага гісторыка другой паловы XVI стагоддзя Мацея Стрыйкоўскага, Казімір быў вельмі падобны да бацькі.