Яўстах-Каятан Сапега (, Веркі каля Вільні — ) — прадстаўнік роду Сапегаў, сын князя Францішка Сапегі ад яго жонкі графіні Розы (Пелагеі-Розы) Патоцкай.

Біяграфія

У маладосці служыў у расійскай кавалерыі. Падарожнічаў па Еўропе. Натуралізаваўся ў Вялікабрытаніі: атрымаў грамадзянства і захаваў княскі тытул, што сталася выключэннем у брытанскім праве.

Пасля смерці бацькі (1829) атрымаў вялізныя ўладанні ў Беларусі.

У 1830—1831 удзельнічаў у Лістападаўскім паўстанні, быў падпаручнікам у штабе галоўнакамандуючага генерала Яна Скшынецкага, адзначаны залатым крыжам «Віртуці Мілітары». Пасля паражэння паўстання — у эміграцыі ў Францыі. Адхіліў прапанову Мікалая I прыняць канфіскаваныя маёнткі ўзамен за вернападданую прысягу, у выніку чаго музейныя зборы, бібліятэкі і архівы Сапегаў вывезены ў Санкт-Пецярбург. Памёр у Парыжы.

Літаратура Paszkiewicz, M. Sapieha Eustachy Kajetan / M. Paszkiewicz // Polski Słownik Biograficzny. — Wrocław etc. : Ossolineum, 1993. — T. XXXIV/4. Zesz. 143 : Sanguszko Dymitr — Sapieha Jan. — S. 597—598. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. ISBN 985-11-0214-8. С.222—228

Яўстафій Каэтан Катэгорыя:Нарадзіліся ў Верках