Казімір Уладзіслаў Сапега ( — ) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія
З роду Сапегаў, сын Яна Фрыдэрыка. Вучыўся ў езуіцкіх навучальных установах у Львове і Брунсбергу. Працягваў вучобу на Захадзе, пабываў у Італіі, Францыі, Галандыі і Германіі. Па вяртанні прыняў удзел у бітве пад Хацінам. Удзельнічаў у войнах з туркамі ў 1673, 1676, 1683 гадах. Пасол на сеймы. Падстолі вялікі літоўскі ў 1685—1686 гадах, стольнік вялікі літоўскі ў 1686 годзе, падскарбі надворны літоўскі ў 1686—1689 гадах, кашталян троцкі ў 1689—1697 гадах і ваявода троцкі з 1697 года.
Падчас выбараў караля Рэчы Паспалітай падтрымаў Аўгуста II Моцнага.
Бацька Яна Фрыдэрыка.
Літаратура С. 222—228.
Казімір Уладзіслаў Сапега Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Ваяводы троцкія Катэгорыя:Стольнікі вялікія літоўскія Катэгорыя:Падстоліі вялікія літоўскія Катэгорыя:Падскарбіі надворныя літоўскія Катэгорыя:Кашталяны троцкія