Барысагле́бская царква́, Кало́жская царква́, Кало́жа — помнік мураванай старажытнарускай архітэктуры, адзіны помнік Гродзенскай школы дойлідства, які часткова захаваўся. Знаходзіцца ў Гродне на тэрыторыі былога Каложскага пасада на высокім правым беразе Нёмана, побач з Замкавай гарой, непадалёку ад Старога замкаАрхітэктура Беларусі, с. 166. Пабудавана ў 2-й палавіне 12 стагоддзя з цэглы. thumb|злева|Барысаглебская царква з боку Старога замка.
Захавалася паўночная і частка заходняй сцяны, тры апсіды і два заходнія падкупальныя слупы. Храм мае памеры: даўжыня каля 21,5 м, шырыня — каля 13,5, таўшчыня сцен — 1,2 м. Сцены складзены з плінфы ў тэхніцы роўнаслоевай муроўкі. Фасады ўпрыгожаны лапаткамі ступенчатага профілю, устаўкамі з гранітных і гнейсавых камянёў розных адценняў са шліфаванай вонкавай паверхняй, рознакаляровымі паліванымі керамічнымі пліткамі. У верхняй частцы сцен размешчаны вузкія аконныя праёмы з арачнымі перамычкаміБеларуская энцыклапедыя, с. 422. Адметнасцю інтэр’ера з’яўляецца мноства керамічных збаноў-галаснікоў, умураваных у верхнія часткі сцен і скляпенніКультура Беларусі, с. 205. У цагляную муроўку сцен фасадаў уключаны рознакаляровыя шліфаваныя камяні, якія ўтвараюць розныя геаметрычныя фігуры і крыжы. Усё гэта надае фасадам прыгажосць, стварае ўражанне інкрустацыі сцен каштоўнымі камяняміПамяць, с. 56.
З-за сваіх архітэктурных асаблівасцей: маёлікавая падлога, галаснікі, каменныя ўстаўкі, узоры з керамічных плітак, — храм не меў аналагаў ва ўсходнеславянскай архітэктуры.
Верхняя частка будынка разам са скляпеннямі і купалам аднаўлялася ў 16 і 17 стагоддзях. У 1853 годзе часткова разбурана ў выніку апоўзня, у 1889 годзе абвалілася паўднёвая апсіда. У канцы 19 стагоддзя знішчаныя часткі храма былі адноўлены з дрэва, а сама царква была накрыта двухсхільным дахам з маленькім купаламЭнцыклапедыя гісторыі Беларусі, с. 124.
Храм дзейнічае, аднак застаецца пагроза знішчэння помніка. Рэалізуюцца планы рэстаўрацыі царквы.
Гісторыя
Пабудова thumb|right|400px|Рэканструкцыя Гродна ў 12-13 стст. паводле Рапапорта, Каложская царква знаходзіцца на высокім стромкім беразе Нёмана на захад ад Старога замка ў левай верхняй частцы выявы Як лічыцца, царква была закладзена ў пачатку 1180-ых гадоўА. Марціновіч. Горадна, Горадзен, Гродна. с.23, гродзенскім князем у гонар святых заступнікаў яго памерлых братоў Барыса і ГлебаГродназнаўства, с. 52. Таксама лічыцца, што сваё другое імя — Каложская, царква атрымала ад назвы мясцовасці, калі, як лічыцца, у 1405 годзе вялікі князь Вітаўт пасяліў каля царквы палонных калажан, жыхароў аднаго з «прыгарадаў» ПсковаМарціновіч А. Горадна, Горадзен, Гродна. С. 24 (згодна летапісу ў неверагодна вялізнай колькасці ў 11 000 чалавекБіяграфія гарадзенскіх вуліц, с. 271). Існуюць версіі, што назва магла пайсці ад славянскага слова Каложань, якое абазначала месца, дзе б'юць шматлікія крыніцы, і якое свята шанавалася язычнікаміКаложа мяняе аблічча, с.34.
Пашырана меркаванне, што архітэктарам і будаўніком царквы быў прышлы дойлід Пётр Міланег, аднак існуюць версіі, што будаўніком мог быць невядомы візантыйскі манах, які такім чынам быў і адным з ідэолагаў і практыкаў хрышчэння Гродзеншчыны. Як і іншыя храмы той эпохі, архітэктура мае шмат запазычанняў з дойлідства Візантыі, аднак пры гэтым адлюстравала цэлы шэраг мясцовых будаўнічых традыцыйСлюнчанка, с. 18-19. Адзін з вядомых гісторыкаў Гродна Ю. Ядкоўскі лічыў, што храм меў абарончае значэнне, аднак сучасныя даследчыкі адкідаюць гэты погляд, улічваючы адсутнасць вады ў храме, слабыя для фартыфікацыі сцены і нязначнае стратэгічнае значэнне храмаБіяграфія гарадзенскіх вуліц, с. 270—271. thumb|злева|400px|Знакі на плінфе (паводле Гразнова) Аднавіць першапачатковы выгляд храма можна толькі прыблізна. Царква мела тры ўваходы (цэнтральны і два бакавыя), яе вянчаў купал цыліндрычнай формы, у верхняй частцы храма былі арачныя вокныПамяць, с.56. Пры ўзвядзенні царквы былі ўлічаны ўсе памылкі, дапушчаныя пры будаўніцтве ранейшых храмаў Гродзенскай школы дойлідства, у тым ліку памылак, якія прывялі да абрушэння ў 1183 годзе Ніжняй царквы. Многае з таго, што ў Ніжняй царкве было толькі апрабавана, у Каложскай атрымала далейшае развіццёСлюнчанка, с. 41. Падмуркі закладаліся на глыбіню паўтара метра, а ў муроўцы сцен выкарыстоўваліся шліфаваныя камяні меншых памераў. Замест простых пляскатых лапатак паявіліся трохпрыступкавыя, прычым вуглы іх цэнтральнага выступу скруглены, што робіць яго падобным да паўкалонкі. Цокаль з аднаступеньчатага стаў таксама трохступеньчатым. Больш пластычнай стала сцяна з боку інтэр'ера. Усе тры апсіды рашуча высунуліся вонкі. З'явіліся ўнутрысценныя лесвіцы. Прыкметна зменшылася розніца ў пралётах бакавога і цэнтральнага нефаў. Дзякуючы ўпершыню выкарыстаным круглым слупам унутраная прастора храма здавалася значна меншай. Тым не менш царква захавала ранейшую трохапсідную шасціслупавую планіроўкуСлюнчанка, с. 42.
Былі ўдасканалены і архітэктурныя дэталі: звычайныя хоры дапаўнялі бакавымі, да якіх вялі лесвіцы ў тоўшчы сцяны; ніжняя частка сцен, свабодная ад галаснікоў, была прарэзана нішамі; падлога храма была ўпрыгожана рознакаляровым дываном з маёлікавых плітак. Таксама больш багата быў упрыгожаны фасад, багата аздоблены вонкавыя сцены, выкарыстоўвалася чырвоная абпаленая плінфа і белая цамянка. Увогуле, знешняе аздабленне надавала царкве святочны выгляд і прыгажосцьГродназнаўства, с. 53.
Далейшы лёс храма thumb|180px|Багародзіца Адзігітрыя Каложская Не захавалася пісьмовых крыніц пра гісторыю царквы ў 12-15 стст., лічыцца, што храм мог быць пашкоджаны ў сувязі з частымі штурмамі і аблогамі Гродна крыжакамі. Першая пісьмовая згадка пра храм адносіцца да 1480 года і звязана з імем настаяцеля царквы Каліста. У 1485 годзе гродзенскі гараджанін Івашка Сяргеевіч падараваў манастыру маёнтак ПанямоньКорчинский, с.6. У гэты перыяд адбыўся і касметычны рамонт храма, пра што сведчаць «палутарныя літоўскія цэглы». Некаторыя даследчыкі, аднак, адносяць гэты рамонт да 16 ст. 20 сакавіка 1500 года вялікі князь Аляксандр падарыў мужчынскаму манастыру пры царкве (які ўзнік у канцы 12 — пачатку 13 ст.) «сад на Калажанях» «з павагі да старажытнасці святыні гэтай», пазней у 16-17 стст. зямельныя ўладанні манастыра пашыраліся. У 1506 годзе царква апісваецца як «даўно спустошанная». thumb|180px|Каложская царква на гравюры Адэльгаўзера-Цюнта У пачатку 16 ст. царква аднаўлялася Богушам Багавіцінавічам, які ў 1506 годзе кіеўскім мітрапалітам Іонам быў прызначаны кцітарам царквы і манастыра. Богуш падараваў манастыру і царкве маёнтак Чашчыцы (пазней в. Чашчаўляны, цяпер у межах Гродна). Кцітарства ўключала права прызначэння ігуменаў, з-за чаго часам ігуменамі станавіліся свецкія і нават недастойныя людзі, якія не толькі не клапаціліся пра дабрабыт манастыра, але і рабавалі ягоПамяць, с. 57. Захаваліся імёны ігуменаў манастыра: Феакліст (1506—1520) зрабіў шмат зямельных набыткаў; Іона (1520—1546), «муж доблесны», вымушаны быў цярпець прыгнёт ад некага Сямёна Валовіча і яго жонкі, якія мелі ўплыў на манастыр з-за граматы 1546 года каралевы Боны; Сергій (памёр у 1550 годзе), Місаіл (памёр у 1560 годзе). Пасля кіраванне манастыром увогуле ажыццяўлялася свецкімі асобамі: Сімяонам Валовічам, які меў грамату караля Жыгімонта ІІ; Паўлам Катовічам (да 1580 г.); Дзмітрыем Халецкім (да 1591 г.). Пра іх сказана, што яны рабавалі манастыр і разганялі манахаў. Толькі ігумен Клімент, вядомы таксама як пан Годкінскі, вярнуў частку ўладанняў манастыраКоложская в г. Гродно церковь, с.7-8.
Ахвяраванні манастыру рабіў кароль Жыгімонт I Стары ў 1508 г. і 1538 г. На гравюры М. Цюндта 1568 г. бачна царква пасля гэтай перабудовы — страчаны рысы крыжова-купальнага храма, над дахам узведзены высокі шацёр, шчыпец апсіды завершаны невялікім крыжам, да паўднёва-заходняга боку далучана круглая ў сячэнні ярусная, завершаная купалам вежа-званіца. У пачатку 17 ст. нават паўстала пытанне зрабіць манастыр «рэзідэнцыяй ці самога Праваслаўнага Кіеўскага мітрапаліта ці яго каад'ютара для кіравання неўніяцкімі (праваслаўнымі) цэрквамі і духавенствам у Вялікім Княстве Літоўскім»Коложская в г. Гродно церковь, с.9. Але ў 1609 годзе царква была перададзена ўніятам, аднак спрэчкі з праваслаўнымі працягваліся да 1635 года, калі граматай караля Уладзіслава ІV пры царкве быў створаны мужчынскі ўніяцкі кляштар узамен Выдубіцкага манастыра пад Кіевам, перададзенага праваслаўнымМагдэбургская Гародня, с. 79.
Царква была моцна пашкоджана падчас вайны з Расіяй (згодна хроніцы І. Кульчынскага гэта адбылося падчас першай Маскоўскай вайны Івана Васільевіча з Аляксандрам, аднак вядома, што баявыя дзеянні ў Гродне ў той час не вялісяСлюнчанка, 30). Маскоўскае войска, захапіўшы горад, разбурыла скляпенні і засыпала іх зямлёй, а наверсе былі пастаўлены гарматы, якія стралялі па Старому замку. Па іншых звестках, гарматы стаялі на даху царквы, з-за чаго скляпенні і разбурыліся. Згодна хроніцы архімандрыта Каложскага базыльянскага манастыра І. Кульчынскага, якая з'яўляецца адзінай крыніцай пра царкву да 1738 годаСлюнчанка, с. 29, у 1675—1688 гадах царква «ўся пуставала, была без вокан і дзвярэй, улетку быдла заходзіла ў храм». Па іншых дадзеных столь царквы адвалілася падчас ваенных дзеянняў 1705 года, калі войскі Карла ХІІ занялі прадмесце горада.
thumb|злева|Каложская царква на плане 1706 г. На карце бачна, што паміж узгоркам і царквой яшчэ знаходзіліся будынкі. У наступныя гады царква знаходзілася ў вельмі гаротным стане, пры архімандытах Маркіане Белазоры (да 1660 г.), Рыгоры Бянькоўскім (да 1677 г.), Лаўрэнціі Друцкім-Сакалінскім (да 1688 г.) помнік называўся «Пустынны манастыр» і па сведчаннях: «Манастыр быў толькі па назве манастыр і ў стане вельмі жаласным»…Коложская в г. Гродно церковь, с.8 Наступныя ігумены Сімеон АгурцевічИ. Трусов. Борисо-Глебская Коложская Церковь, с.26 (да 1698 г.) і Мяцелій Дарашкоўскі (да 1700 г.) спрабавалі аднавіць манастыр (у гэты час на тэрыторыі манастыра дзейнічаў нават цагельны заводДревнее Гродно, с. 80), але наступны архімандыт Фларыян Воўк-Ланеўскі (1701—1709), які таксама быў і архімандрытам Супрасльскага манастыра, «запустошыў» абіцель і такім чынам звёў на нішто намаганні папярэднікаў. Заняпаду «спрыялі» і падзеі Паўночнай вайны, калі Гродна апынуўся ў цэнтры баявых дзеянняў, і калі маёмасць манастыра вывезлі ў Супрасль, дзе яна і засталасяКоложская в г. Гродно церковь, с.8-9.
Над помнікам навісла пагроза знішчэння, калі ў 1723 годзе архімандрытам быў прызначаны Іясафат Яхімовіч. Яхімовіч быў так засмучаны станам манастыра, што вырашыў побач пабудаваць новы з гучнай назвай «Новы Сіён». Толькі дзякуючы выпадковаму збегу абставін будаўніцтва адклалі і царкву не разабраліСлюнчанка, с.33.
Наступны рамонт храма быў праведзены ігуменам Кульчынскім, у інвентары 1738 года запісана, што дах гонтам пакрыты, стан якога добрыИ. Трусов. Борисо-Глебская Коложская Церковь, с.27. Сама ж царква мела тры купалы: на маленькіх з пазалочанымі крыжамі і галоўны высокі жалезны крыжДревнее Гродно, с.81. У царкву было два ўваходы, а яе падлога была з цэглыДревнее Гродно, с.82.
Нягледзячы на шматлікія фундацыі ў 17-18 стст. храм з кляштаром знаходзіўся ў заняпадзе. У гэты ж перыяд у іканастасе царквы з'явілася галоўная святыня гродзенскіх уніятаў — ікона Божай Маці Каложанскай. Яна была напісана ў пачатку 17 ст. і асабліва шанавалася ў канцы 17—пачатку 18 ст. Пасля скасавання уніі ў 1839 годзе ікона шанавалася і праваслаўнымі, падчас Першай Сусветнай вайны яе эвакуіравалі ў Маскву, і адкуль, нягледзячы на намаганні ў польскі час Ю. Ядкоўскага, яна так не вярнулася ў ГроднаБіяграфія гарадзенскіх вуліц, с. 271—272.
Разбурэнне