Усерасійскі дзяржаўны інстытут кінематаграфіі імя С. А. Герасімава (УДIК) — федэральная дзяржаўная адукацыйная бюджэтная ўстанова вышэйшай і паслявузаўскай прафесійнай адукацыі Расійскай Федэрацыі, заснаваная 1 верасня 1919 г. у Маскве. Знаходзіцца ў падпарадкаванні Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі.
З мая 2004 года УДІК рэалізуе таксама праграмы сярэдняй прафесійнай адукацыі.
Інстытут рыхтуе творчых спецыялістаў у галіне кінематаграфіі, тэлебачання, відэа і іншых экранных мастацтваў. У аспірантуры УДІК рыхтуюцца спецыялісты для навуковай і педагагічнай дзейнасці.
15 красавіка 2013 года інстытут аднесены да асабліва каштоўных аб’ектаў культурнай спадчыны народаў Расійскай Федэрацыі і ўключаны ў Дзяржаўны спіс асабліва каштоўных аб’ектаў культурнай спадчыны народаў Расійскай Федэрацыі.
Вядомыя выпускнікі Атар Давідавіч Іаселіяні — грузінскі кінарэжысёр Анатоль Віктаравіч Красінскі (нар. 1930) — беларускі кіназнавец.
Спасылкі
Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Масквы Катэгорыя:Кінематограф Расіі Катэгорыя:Усерасійскі дзяржаўны інстытут кінематаграфіі Катэгорыя:З’явіліся ў 1919 годзе Катэгорыя:1919 год у Маскве