Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Дабромысль Івацэвіцкі раён Брэсцкай вобласці.
Гісторыя Знаходзіцца на ўскраіне вёскі. Пабудавана ў 1874 г. з цэглы паводле тыповага праектаНГАБ у г. Гродна, ф. 97, воп. 1, спр. 70, арк. 321; ф. 23, воп. 1, спр. 21..
Архітэктура Помнік архітэктуры сінадальнага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Храм чатырохчасткавай падоўжана-восевай кампазіцыі, якая ўключае двух'ярусную чатырохгранную званіцу, прамавугольныя ў плане трапезную, папярочны аб'ём малітоўнай залы і апсіду. Сферычны купал званіцы і двухсхільны дах асноўнага аб'ёму завершаны цыбулепадобнымі галоўкамі на васьмігранных барабанах. Фасады прарэзаны арачнымі (здвоенымі ў асноўным аб'ёме) аконнымі праёмамі ў плоскасных руставаных ліштвах. У дэкоры фасадаў выкарыстаны прамавугольныя панэлі, зубчастыя фрызы, прафіляваныя карнізы.
Інтэр'ер Зала храма адмежавана ад апсіды двух'ярусным драўляным іканастасам (разьбяр А.Трэхнер). Абразы 18 ст. «Маці Божая Адзігітрыя» і «Святы Мікалай», драўляная скульптура «Укрыжаванне».
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
Катэгорыя:Дабромысль Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Івацэвіцкага раёна Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў псеўдарускім стылі Катэгорыя:Храмы Святога Мікалая Катэгорыя:Храмы Пінскай і Лунінецкай епархіі Катэгорыя:1874 год у Беларусі