Сяргей Сцяпанавіч Мусі́нскі (, с. Лісіцына, Нікольскі раён, Валагодская вобласць — ) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР (1973). Акадэмік архітэктуры Беларусі.
Біяграфія Скончыў у 1952 годзе Ленінградскі інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна. Працаваў у Белдзяржпраекце, у 1960—1967 і з 1969 года кіраўнік майстэрні ў інстытуце «Мінскпраект», у 1967—1969 гадах галоўны архітэктар інстытута «Белдзяржпраект».
Член Саюза архітэктараў СССР з 1953 года.
Сям’я З 1952 года быў у шлюбе са сваёй аднакурсніцай Ліяй Авейсаўнай Каджар. Мелі дачок Таццяну Сяргееўну (мастацтвазнаўцу) і Яўгенію Сяргееўну (мастак ДПМ, сябра СМБ), абедзве жывуць у Мінску, і сына Іван Сяргеевіч (вучыўся на фізічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, жыве ў Маскве).
Асноўныя праекты
Асноўныя работы: у Мінску — праект забудовы плошчы Калініна (1954—1962), праект планіроўкі і забудовы 2-й чаргі Ленінскага праспекта (1958—1964), жылыя дамы з крамамі «Моднае адзенне», «Дом абутку», (1958—1963), «Гастраном» і «Бульбяная» (1958), (1964), корпус інстытута фізкультуры па праспекце Ф. Скарыны (1960), інтэрнат БПІ (1954); будынак гарвыканкама (1964), Палац культуры тэкстыльшчыкаў (1960), гасцініца «Мінск» (1968, 2-я чарга), Палац мастацтваў (1973), комплексы 5—14-павярховых інтэрнатаў БПІ па вуліцах Сурганава (1969—1975), 12-павярховых Цнянскай (1978), Карбышава (1979) і Металістаў (1979), НДІ сродкаў аўтаматызацыі па праспекце Ф. Скарыны (1977), фантан «Юнацтва» каля гасцініцы «Мінск» (1978, усе ў сааўт.), комплекс жылых дамоў па вул. Няміга (1991, кіраўнік аўтарскага калектыву); санаторны комплекс «Беларусь» у Сочы (1953—1968), мемарыяльны комплекс «Вязынка» (1972, в. Вязынка Маладзечанскага раёна); будынак аблвыканкама ў Гомелі (1974), Дом Саветаў у Шчучыне (1979, усе ў сааўт.) і інш.
У вобласці манументальнага мастацтва: помнік двойчы героям Савецкага Саюза С. І. Грыцаўцу (1960) і лётчыку-касманаўту У. В. Кавалёнку (1984), мемарыяльны комплекс «Вязынка» (1970).
Узнагароды Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1978). Дзяржаўная прэмія БССР (1968, у аўтарскім калектыве) за архітэктуру Ленінскага праспекта, Заслужаны архітэктар БССР (1973)
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары Сочы Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Заслужаныя архітэктары Беларускай ССР Катэгорыя:Архітэктары Гомеля Катэгорыя:Нарадзіліся ў Валагодскай вобласці