Еўрапейскі вал — аднабаковая ініцыятыва ўкраінскага кіраўніцтва па абсталяванні мяжы з Расіяй. Першапачаткова праект зваўся «Сцяна» Праект «Сцяна»: будуем ужо сёння. 19 лістапада 2014 года Кабінет міністраў Украіны прыняў рашэнне зацвердзіць указ Пятра Парашэнкі аб аднабаковым абазначэнні лініі ўкраінска-расійскай мяжы. Праект прадугледжвае збудаванне траншэй, равоў, а таксама спецыяльных аб'ектаў. На бягучы момант праект знаходзіцца ў стадыі актыўнага будаўніцтва.

Апісанне

Агульная працягласць расейска-ўкраінскай мяжы складае больш за 2000 км. Рэалізацыя ўказа Прэзідэнта Украіны ужо пачалася ў Чарнігаўскай, Сумскай і Харкаўскай абласцях. Згодна з планам ўкраінскіх уладаў, Еўрапейскі вал павінен стаць усходняй мяжой Еўрапейскага саюза. Яго будаўніцтва мае наступныя задачы: бяспека; абарона ад дыверсантаў і разведвальна-дыверсійных груп; спыненне незаконнай міграцыі; спыненне перадачы зброі, наркотыкаў, радыеактыўных матэрыялаў і іншых забароненых прадметаў; падрыхтоўка да ўвядзення бязвізавага рэжыму з Еўрасаюзам.

Будаўніцтва вала, як мяркуюць ўкраінскія ўлады, павінна знізіць ўзровень злачыннасці ў прыгранічных зонах, спыніць некантраляваную агрэсію з боку Расіі і прыпыніць некантралюемы абарот зброі, наркотыкаў і гандаль людзьмі.

Тэхнічныя характарыстыкі праекта Колькасць равоў — не менш за тры, пры гэтым паміж імі павінна праходзіць кантрольна-следовая паласа, таксама прастора паміж імі павінна патрулявацца. Самі равы павінны быць абнесеныя Т-вобразным плотам вышынёй ад 4 да 6 м.

Праблемы пры будаўніцтве Мяжа Украіны і Расіі нярэдка праходзіць праз вёскі і пасёлкі. Галоўны ход Паўночна-Каўказскай чыгункі праходзіць прыкладна каля 10 км па Луганскай вобласці. Пры перасячэнні з рэкамі неабходна рабіць масты і іншыя збудаванні. Перашкоды ў будаўніцтве з боку Расіі.

12 верасня 2014 года Кабінет міністраў Украіны вылучыў першыя 100 мільёнаў грыўняў (4,5 млн даляраў) для пачатку работУрад ўжо выдзяліў 100 млн грн на праект «Стіна» .

18 лютага 2015 года быў зацверджаны перапрацаваны праект Кабмін Украіны прыняў праект загараджальных збудаванняў на мяжы з РФ | РІА Навіны. Пры гэтым частка кошту праекта будзе пакрыта за кошт еўрапейскіх краін-донараў, а пэўныя ўчасткі будаўніцтва будуць весціся пры непасрэдным удзеле мясцовых абшчын.

Латвія таксама анансавала будаўніцтва сцяны на мяжы з Расіяй.

Крытыка праекта Праект крытыкуецца расійскім бокам у сувязі з магчымасцю забароны вольнага ўезду расійскіх грамадзян на тэрыторыю Украіны.

Крыніцы

Спасылкі «Еўрапейскі вал» стане мяжой Расіі і ЕС Яцанюк пераназваў праект «Сцяна» у «Еўрапейскі вал» Украінскі Кабмін ухваліў дэмаркацыю мяжы з Расеяй Урад ухваліў

Катэгорыя:Расійска-ўкраінскія адносіны Катэгорыя:2014 год ва Украіне