Мурашка рыжая лясная, рудая лясная мурашка (Formica rufa) — від насякомых сямейства .

Апісанне

Даўжыня цела рабочых мурашак 4—9, самак і самцоў 9—11 мм.

У рабочых асобін галава, грудзі і сцяблінка брушка чырвона-бурыя, брушка чарнаватае. Самец чорны з рудаватымі нагамі.

Адна мурашыная калонія за сезон, які доўжыцца 5-6 месяцаў, знішчае да 15 мільёнаў асобін шкоднікаў, небяспечных для дрэў: сасновых пілільшчыкаў, пядзенікаў, вусеняў, лічынкі майскага жука і іншых насякомых. Палююць калектыўна, іх атрутныя ўкусы паралізуюць і дэзарыентуюць насякомых, пасля гэтага мурашы дабіваюць здабычу і адносяць ў спецыяльнае сховішча ўнутры мурашніка.

Рудыя мурашы жывуць ў сімбіёзе з тлямі. Гэтых істот мурашы аберагаюць ад драпежнікаў, закрываюць сваімі целамі ад дажджу, пераносяць у месцы, багатыя на раслінны корм. Мурашы спажываюць рэчыва, якое выдзяляюць тлі. За сезон вялікая калонія мурашоў можа спажыць да 500 кг гэтага рэчыва.

Літаратура

Катэгорыя:Мурашкі Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1761 годзе Катэгорыя:Насякомыя Еўразіі Катэгорыя:Насякомыя на марках