Лявон Сцяпанавіч Лобік (крыптанімы: Л.; Л.Л-к; , вёска Кукавічы, Слуцкі павет, Мінская губерня, цяпер Капыльскі раён, Мінская вобласць — сакавік , Капыль) — беларускі паэт, публіцыст.
Біяграфія Скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. Настаўнічаў на Случчыне: у Кукавічах, Вялікай Раёўцы. У гады вучобы прабіў нагу і застаўся калекам. З 1905 года далучыўся да сацыял-дэмакратычнага руху. За ўдзел у рэвалюцыйных падзеях 1905-07 гадоў сасланы на 3 гады ў Краснаярскі край. Потым Лобіку было дазволена пасяліцца ў паволжскім гарадку Чорны Яр. Пасля сканчэння тэрміну высылкі жыў у Пінску; пазней пераехаў у родную вёску. З 1910 года супрацоўнічаў з газетай «Наша ніва». Збіраў грошы на выданне газеты і календароў. Быў сталым карэспандэнтам на Случчыне, Капыльшчыне, Нясвіжчыне. Як удзельнік беларускага руху быў арыштаваны і зняволены ў турме ў Вільні. У ссылцы і турмах падарваў здароўе, хварэў на сухоты. Памёр у бальніцы. Пахаваны ў Капылі.
У рэвалюцыі 1905 года брала ўдзел і Кацярына, яго жонка.
Аўтар вершаваных апавяданняў «Залом у жыце» (1911), «Лекар-ведзьмар» (1912), «Калядны вечар» (1912), якія вызначаюцца вострай сацыяльнай накіраванасцю, крытычным пафасам. Пісаў вершы, артыкулы, нататкі.
Літаратура
Беларускія пісьменнікі: слоўнік. Том 4. 1994. Ст. 60.
Спасылкі «…Адростак народнай паэзіі»
Катэгорыя:Памерлі ад туберкулёзу Катэгорыя:Памерлі ў Капыльскім раёне Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Публіцысты Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты