Аляксей Мікалаевіч Бацюкоў (нар. , ) — беларускі пісьменнік, эсэіст і журналіст.
Біяграфія Скончыў гістарычны факультэт Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1999 годзе, аспірантуру БДУ па спецыяльнасці «Сацыяльная філасофія» ў 2005 г. У 2003—2005 — тэлежурналіст, супрацоўнік магілёўскага абласнога тэлебачання. Працаваў старшым выкладчыкам Беларуска-Расійскага ўніверсітэта (былы Магілёўскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт), выкладаў філасофію.
Дырэктар Музея гісторыі Магілёва з 17 лютага 2011 года. У 2012 годзе газета «Наша Ніва» назвала Аляксея Бацюкова «Чалавекам года»Людзі года па версіі «НН» // nn.by 31 снежня 2012. Прымаў актыўны ўдзел у вяртанні ў Беларусь і папаўненні калекцыі музея каштоўнымі артэфактамі. З яго ініцыятывы былі набыты старажытныя выданні: Статут ВКЛ 1588 г., кніга Казіміра Семяновіча «Вялікае мастацтва артылерыі» 1676 г., «Апостал» Спірідона Собаля 1632 г.
У кастрычніку 2020 года быў аштрафаваны за ўдзел у трох акцыях пратэстуЗвальняюць аўтарытэтнага дырэктара музея гісторыі Магілёва Аляксея Бацюкова // nn.by 7 снежня 2021.
Друкуецца ў часопісе «Arche», газеце «Наша ніва».
Сям’я Мае двух сыноў і дачку.
Спасылкі Выбраныя творы А. Бацюкова — Эл.рэсурс knihi.com
Катэгорыя:Эсэісты Беларусі Катэгорыя:Эсэісты паводле алфавіта Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Журналісты Беларусі