Прары́ў «Гё́бена» і «Брэ́слау» — ваенна-марская аперацыя ў пачатку Першай сусветнай вайны, падчас якой караблі брытанскага Міжземнаморскага флота спрабавалі перахапіць Міжземнаморскую эскадру () кайзераўскіх ВМС, якая складалася з лінейнага крэйсера «Гёбен» і лёгкага крэйсера «Брэслау». Германскія караблі пазбеглі сутыкнення з пераўзыходзячымі сіламі праціўніка і, прайшоўшы праз Дарданэлы, дасягнулі Стамбула. Прыбыццё «Гёбена» і «Брэслау» у Стамбул стала адным з фактараў, якія падштурхнулі Асманскую імперыю да ўступлення ў Першую сусветную вайну на баку Траістага саюза.

Нягледзячы на адсутнасць непасрэдных баявых дзеянняў, няўдача брытанскага флоту пацягнула за сабой каласальныя палітычныя і ваенныя наступствы. Па словах Уінстана Чэрчыля, яна прынесла «больш смерцяў, гора і разбурэнняў, чым калі-небудзь прычынялі дзеянні караблёў».

Літаратура

Георг Копп. альманах «Корабли и сражения» // На линейном крейсере «Гебен». — СПб., 2002. — 104 с. — (Боевые корабли мира).

Джулиан С. Корбетт. Операции Английского флота в Первую мировую войну = Naval operations v.1. — М.: Харвест, 2003. — 480 с. — 5000 экз. — ISBN 985-13-1058-1.

Катэгорыя:Марскія бітвы Першай сусветнай вайны Катэгорыя:Марскія бітвы Германіі Катэгорыя:Марскія бітвы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Марскія бітвы Францыі Катэгорыя:Канфлікты 1914 года Катэгорыя:Германія ў Першай сусветнай вайне Катэгорыя:Вялікабрытанія ў Першай сусветнай вайне Катэгорыя:Францыя ў Першай сусветнай вайне Катэгорыя:Ліпень 1914 года Катэгорыя:Жнівень 1914 года