Ве́слаў Мыслі́ўскі (; ) — польскі пісьменнік.
Біяграфія Нарадзіўся 25 сакавіка 1932 года ў в. Двікозы Келецкага ваяводства Польскай Рэспублікі.
Скончыў Каталіцкі ўніверсітэт у Любліне ў 1956 годзе. У 1955—1976 гадах працаваў у Кааператыўным народным выдавецтве ў Варшаве. Прайшоў шлях ад памочніка рэдактара да намесніка галоўнага рэдактара. У 1975—1999 гадах — галоўны рэдактар штоквартальнага часопіса «Regiony», адначасова ў 1993—1999 гадах — галоўны рэдактар выдання «Sycyna».
З 1997 года ўзначальваў журы конкурсу на прысваенне агульнапольскай прэміі імя Аляксандра Паткоўскага ў Сандаміры.
Член Саюза польскіх пісьменнікаў (1971—1983).
Памёр 29 сакавіка 2026 годаWszystko, co miałem do powiedzenia, napisałem. Rozmowa z Wiesławem Myśliwskim.
Творчасць У раманах «Голы сад» (1967, экранізацыя «Праз дзевяць мастоў», 1972), «Палац» (1970, экранізацыя 1979), «Камень на камень» (1984, экранізацыя 1995), «Далягляд» (1996) паказаны сялянскай культура як арган, частка нацыянальнай культуры, вясковы свет як свет сапраўдных каштоўнасцей. Аўтар драм «Злодзей» (1973), «Ключнік» (1978), «Дрэва» (1989). Для яго твораў характэрны філасофска-міфалагічнае асэнсаванне рэчаіснасці, паэтычнасць, метафарычнасць, прытчаваць.
Крыніцы
Літаратура Мысліўскі Веслаў.
Спасылкі
Катэгорыя:Пісьменнікі Польшчы Катэгорыя:Пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя:Драматургі паводле алфавіта Катэгорыя:Драматургі Польшчы Катэгорыя:Драматургі XX стагоддзя Катэгорыя:Рэдактары Польшчы Катэгорыя:Рэдактары XX стагоддзя Катэгорыя:Рэдактары паводле алфавіта Катэгорыя:Ганаровыя дактары ўніверсітэтаў Польшчы Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі ПНР