Свята-Казьма-Дзям’янаўская царква — праваслаўны храм у аграгарадку Драчкава Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці Беларусі.
Гісторыя У цэнтра аграгарадка, на могілках. Пабудавана ў 1875 годзе з дрэва, у 1989 годзе пашырана і абкладзена цэглай.
Архітэктура Помнік народнага дойлідства. Кубападобны зруб малітоўнай залы аб’яднаны з больш нізкімі трохсценнымі прырубамі прытвора і апсіды. Асноўны аб’ём накрыты чатырохсхільным гонтавым дахам, завершаным васьмерыком з пакатым гранёным пакрыццём. Над двухсхільным дахам прытвора надбудавана чатырохгранная вежачка-званіца з крыжам над чатырохсхільным дашкам. Прамавугольны ўваходны праём накрыты кансольнай двухсхільнай навіссю. Неашаляваныя сцены, складзеныя з магутных брусоў, прарэзаны невялікімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі.
Інтэр’ер Унутры малітоўная зала перакрыта плоскай столлю. Апсіда вылучана драўляным іканастасам.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
Катэгорыя:Драчкава (Смалявіцкі раён) Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Смалявіцкага раёна Катэгорыя:Храмы Барысаўскай епархіі Катэгорыя:З’явіліся ў 1875 годзе Катэгорыя:1875 год у Беларусі