Свята-Ільінская царква — праваслаўны храм у в. Дубок Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці.

Гісторыя Пабудавана на мяжы 18 — 19 ст. з дрэва.

Архітэктура Помнік народнага дойлідства. Прамавугольны ў плане зруб храма пераходзіць у трохгранную апсіду, па фронце праз кароткі бабінец да яго далучана трох'ярусная чатырохгранная званіца. Асноўны аб'ём накрыты агульным дахам з вальмамі над апсідай, шацёр званіцы і апсіды завершаны макаўкамі. Архітэктурная выразнасць пазбаўленага дэкору будынка дасягаецца выключна кампазіцыйнымі сродкамі, што спрадвеку было характэрна для народнага дарўлянага дойлідства: гарызантальна ашаляваныя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў фігурных ліштвах, вуглы апрацаваны накладнымі, у апсідзе паўцыркульная люкарна.

Інтэр'ер Сцены малітоўнай залы, якая непасрэдна раскрываецца ў апсіду і бабінец, зрублены з брусоў, не ашаляваны, пафарбаваны.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі

Катэгорыя:Дубок (Брэсцкі раён) Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Брэсцкага раёна Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства Катэгорыя:Храмы Брэсцкай і Кобрынскай епархіі