Ста́ніслаў Ко́стка Не́йман (; , ,  — , , Чэхаславакія) — чэшскі паэт. Народны пісьменнік Чэхаславакіі (1945).

Вучыўся ў Гандлёвай акадэміі. Удзельнік нацыянальна-вызваленчага руху чэшскай моладзі «», быў зняволены. Дэбютаваў сімвалісцкімі зборнікамі «Я — апостал новага жыцця» (1896) і «Слава сатаны сярод нас» (1897). Ідэямі нацыянальнага і сацыяльнага вызвалення прасякнуты зборнікі «Сон пра натоўп, які страціў надзею, і іншыя вершы» (1903), «Чэшскія песні» (1910). Антыфашысцкі пафас характэрны для паэтычных зборнікаў «Сэрца і хмары» (1935), «Саната зямных даляглядаў» (1937), «Бяздонны год» (1945), «Зачумленыя гады» (1946). Аўтар зборнікаў пейзажнай і філасофскай лірыкі («Кніга лясоў, узгоркаў і вод», 1914), інтымнай («Каханне», 1933), кніг публіцыстыкі і мемуараў.

Пераклады На беларускую мову паасобныя яго вершы пераклалі М. Аўрамчык, М. Гамонка, X. Жычка, К. Кірэенка, М. Машара, С. Шушкевіч і інш.

Літаратура Нейман Станіслаў Костка.

Спасылкі

Катэгорыя:Пісьменнікі Чэхаславакіі Катэгорыя:Чэшскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Чэшскамоўныя паэты Катэгорыя:Паэты Чэхаславакіі Катэгорыя:Камуністы Чэхіі і Славакіі Катэгорыя:Рэдактары Чэхіі Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Чэхіі Катэгорыя:Журналісты Чэхаславакіі Катэгорыя:Літаратурныя крытыкі Чэхаславакіі Катэгорыя:Перакладчыкі з рускай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі з французскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі Чэхаславакіі Катэгорыя:Народныя мастакі Чэхаславакіі Катэгорыя:Мадэрнізм Катэгорыя:Анархісты Чэхаславакіі Катэгорыя:Анарха-камуністы Катэгорыя:Мемуарысты Чэхіі