Свя́та-Пакро́ўская царква́ — праваслаўны храм у вёсцы Дудаковічы Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці. Размешчана ва ўсходняй частцы вёскі, на ўзвышаным рэльефе.
Гісторыя Пабудавана ў другой палове XIX стагоддзя з цэглы.
Архітэктура Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Цэнтрычны кубападобны аб'ём завершаны васьмігранным свтлавым шатровым барабанам. Прамавугольны партал галоўнага ўвахода вылучаны глыбокім рызалітам, аб'яднаны з арачным аконным праёмам хораў высокай арачнай нішай, завершаны 2-гранным шчытом. Такім жа рызалітам вылучана апсіда. Бакавыя ўваходы з магутнымі перспектыўнымі парталамі. Архітэктура будынка насычана дэкаратыўнай пластыкай — аркатурнымі фрызамі, прафіляванымі ліштвамі арачных аконных праёмаў, вуглавымі калонкамі-бочкамі, прамавугольнымі нішамі.
У інтэр'еры пануе двухсветлавыя, перакрытыя самкнутым васьмігранным скляпеннем прастора барабана, які падтрыманы чатырма магутнымі слупамі і перакінутымі паміж імі аркамі. 8 бакавых прасторавых ячэек перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі на распалубках.
Літаратура — С. 266 Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Круглянскага раёна Катэгорыя:Дудаковічы Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў псеўдарускім стылі