Царква ў гонар Стрэчання Гасподняга — праваслаўны храм у г. Драгічын Брэсцкай вобласці. Помнік рэтраспектыўна-рускага стылю.
Гісторыя На вул Леніна. Пабудавана ў 1862 г. з дрэва паводле праекта архітэктара Т. СавічаНГАБ у г. Гродна, ф. 8, воп. 1, спр. 1327, арк. 8.. Ранейшая драўляная царква да сярэдзіны 19 ст. прыйшла ў заняпад (была вырашана ў стылі барока з дзвюхвежавым галоўным фасадам трохнефнага яруснага аб'ёму).
Архітэктура Чатырохсценны зруб пад двухсхільным дахам. На франтальным фасадзе трох'ярусная чацверыковая званіца з макаўкай, якая завяршае шацёр. Галоўны ўваход аформлены двухслуповым ганкам. Архітэтурны рытм бакавых фасадаў ствараецца раўнамерна размешчанымі стральчатымі аконнымі праёмамі і брусамі-сцяжкамі ў прасценках.
Інтэр'ер У малітоўную залу выступаюць балюстрадныя хоры на 2 слупах, апсіда вылучана іканастасам. Абразы 19 ст.: «Маці Божая Замілаванне», «Спас Пантакратар», «Маці Божая Вастрабрамская» (у сярэбранай чаканай арнаментальнай рызе сярэдзены 18 ст.), «Стрэчанне».
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
Катэгорыя:Славутасці Драгічына Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Драгічынскага раёна Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў псеўдарускім стылі Катэгорыя:Храмы Брэсцкай і Кобрынскай епархіі Катэгорыя:1862 год у Беларусі