Пау́ль Канстанціне́ску (, г. , Румынія — , , СРР) — румынскі кампазітар, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў Румыніі (1955). Член-карэспандэнт АН Румыніі (1962). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Румыніі 1951, 1954.

Біяграфія Вучыўся ў Бухарэсцкай кансерваторыі (1928—1933), выкладаў у ёй, з 1941 года прафесар. Прафесар Акадэміі духоўнай музыкі (1937—1941) і ваеннага музычнага ліцэя (1941—1944) у Бухарэсце. Нацыянальнай класікай сталі яго канцэрты для інструментаў з аркестрам (для фартэпіяна, 1952; для скрыпкі, 1957; для скрыпкі, віяланчэлі і фартэпіяна, 1963). Аўтар лепшай румынскай камічнай оперы «Бурная ноч» (паст. 1935). Сярод іншых твораў: музычная драма «Панэ Лесня Русалім» (паст. 1956), 2 араторыі, 2 сімфоніі, сімфанічныя танцы; камерна-інструментальныя творы; хары, тэатральная і кінамузыка.

Літаратура

Катэгорыя:Члены-карэспандэнты Румынскай акадэміі Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы мастацтваў Румыніі Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Румыніі Катэгорыя:Выпускнікі Нацыянальнага ўніверсітэта музыкі Бухарэста Катэгорыя:Выкладчыкі Нацыянальнага ўніверсітэта музыкі Бухарэста