Валерыянэ Гвілія (нар. , , Грузія) — грузінскі футбаліст, паўабаронца нацыянальнай зборнай Грузіі.
Клубная кар’ера Нарадзіўся ў Зугдзідзі (Грузія). У 16 гадоў пераехаў ва Украіну, паўтара года прабыў у харкаўскім «Металісце», пасля чаго ў 2012 годзе перабраўся ў Запарожжа. Гуляў у юнацкай і моладзевай камандах мясцовага «Металурга». Ва ўкраінскай Прэм’ер-лізе дэбютаваў 15 жніўня 2014 года ў гульні супраць днепрапятроўскага «Дняпра», замяніўшы ў другім тайме Ігара Журахоўскага. З вясны наступнага года Гвілія стаў паўнапраўным іграком асноўнай каманды «Металурга». 24 лістапада 2015 года было абвешчана аб спыненні працоўных адносін паміж іграком і «Металургам» па ўзаемнай згодзе бакоў.
У лютым 2016 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Мінск», з якім у сакавіку падпісаў кантракт"Минск" объявил о подписании контракта с Валериане Гвилия. football.by.. У складзе «Мінска» стаў адным з ключавых ігракоў, гуляў на пазіцыі атакуючага паўабаронцы. 4 ліпеня 2016 года было абвешчана аб пераходзі Гвіліі ў склад чэмпіёна Беларусі — барысаўскі БАТЭВалериане Гвилия подписал контракт с БАТЭ. football.by., дзе Валерыянэ таксама хутка замацаваўся ў аснове. У сезоне 2017 стаў радзей з’яўляцца на полі, згуляў у 9 матчах чэмпіянату, 4 матчах Кубка Беларусі, адным матчы Лігі чэмпіёнаў і Суперкубку Беларусі.
У студзені 2018 года перайшоў у швейцарскі клуб «Люцэрн»Валериане Гвилия перешел в швейцарский "Люцерн". football.by.. У студзені 2019 года быў арандаваны польскім клубам «Гурнік» з Забжэ.
У чэрвені 2019 года падпісаў двухгадовы кантракт з варшаўскай «Легіяй»Экс-хавбек БАТЭ и "Минска" Гвилия перешел в "Легию". football.by.. Разам з клубам двойчы стаў чэмпіёнам Польшчы. У жніўні 2021 года ў якасці свабоднага агента перайшоў у чэнстахоўскі «Ракаў». Пакінуў клуб па пагадненні бакоў у студзені 2023 года.
Міжнародная кар’ера У чэрвені 2015 года быў выкліканы трэнерам моладзевай зборнай Украіны Сяргеем Кавальцом для ўдзелу ў Мемарыяле Лабаноўскага. На гэтым турніры «жоўта-сінія» занялі другое месца, саступіўшы ў серыі пасляматчавых пенальці аднагодкам са Славеніі. Пасля турніру Лабаноўскага ўкраінская каманда адправілася ў Аўстрыю, дзе двойчы саступіла аднагодкам з Чэхіі. Гвілія прыняў удзел ва ўсіх чатырох матчах.
У пачатку 2016 года вярнуў грузінскае грамадзянства, і 3 чэрвеня 2016 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Грузіі ў матчы супраць Швецыі (2:3). 6 кастрычніка 2016 года ўпершыню згуляў за нацыянальную зборную Грузіі ў матчы супраць Ірландыі (0:1).
Дасягненні Чэмпіён Беларусі (2): 2016, 2017 Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2017 У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2016 Чэмпіён Польшчы (2): 2020, 2021 Сярэбраны прызёр чэмпіянату Польшчы (2): 2022 Уладальнік Кубка Польшчы: 2022
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Украіны Катэгорыя:Футбалісты Грузіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Грузіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Металург Запарожжа Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Люцэрн Катэгорыя:Ігракі ФК Гурнік Забжэ Катэгорыя:Ігракі ФК Легія Варшава Катэгорыя:Ігракі ФК Ракаў Чэнстахова