Карная псіхіятрыя, выкарыстанне псіхіятрыі ў палітычных мэтах — злоўжыванне псіхіятрычным дыягназам, лячэннем і ўтрыманнем у ізаляцыі ў мэтах абмежавання фундаментальных правоў чалавека для пэўных асоб ці груп у грамадстве.

У кнізе «Психиатрия. Национальное руководство» (пад рэдакцыяй Таццяны Дзмітрыевай, Валерыя Краснова ды інш., 2011) адзначаецца:

Тэрмін «карная псіхіятрыя» быў распаўсюджаны ў асяроддзі праваабаронцаў«Когда болит душа», В.Выжутович, интервью с А. С. Тигановым // Российская газета — Неделя № 5624 (248) от 03.11.2011 года.

Як адзначае псіхіятр, прэзідэнт Асацыяцыі псіхіятраў Украіны, былы дысідэнт і палітвязень Сямён Глузман, злоўжываннем псіхіятрыяй, у тым ліку і ў палітычных мэтах, з’яўляецца, у прыватнасці, наўмысная экскульпацыяПад «экскульпацыяй» маюць на ўвазе выняцце з ліку суб’ектаў злачынства псіхічна хворых асоб, якія не здольныя ў сілу свайго псіхічнага стану дзейнічаць віноўна. грамадзян, якія па сваім псіхічным стане не маюць патрэбы ані ў псіхіятрычных мерах абмежавання, ані ў псіхіятрычным лячэнні.

Юрый Савенка мяркуе, што «карная псіхіятрыя — гэта не нейкі асобы прадмет, не нейкая асобая псіхіятрыя, а з’ява, якая ўзнікае ў таталітарных краінах з многімі дастасоўнымі навукамі, якія ў многіх выпадках вымушаны абслугоўваць злачынны рэжым».

Расійскі праваабаронца Аляксандр Падрабінек у кнізе «Карная медыцына» піша, што «…карная медыцына — прылада барацьбы з іншадумцамі, якіх немагчыма рэпрэсаваць на падставе закона за тое, што яны мысляць іначай, чым гэта прадпісана».

Выкарыстанне псіхіятрыі ў палітычных мэтах было распаўсюджана з ХІХ стагоддзя ў розных краінах з рознымі палітычнымі рэжымамі, аднак у некаторых краінах яно набывала сапраўды вялікія памеры.

ЗША У XIX стагоддзі некаторыя амерыканскія псіхіятры імкнуліся дыягнаставаць у чарнаскурых рабоў так званую «драпетаманію» — нібыта існае псіхічнае захворванне, якое схіляла рабоў да ўцёкаў, і «Dysaethesia Aethiopica» — «захворванне», якое схіляла да таго, каб ламаць, знішчаць плён сваёй працы, адмаўляцца працаваць, і да непаслухмянасці, дзёрзкасці. Менавіта сацыяльна-палітычныя абставіны, пры якіх адна сацыяльная група дамінавала над іншай, абумоўлівалі такую сітуацыю, пры якой актывісты падпарадкаванай групы лічыліся «хворымі» і «тымі, хто патрабуе лячэння».

Паводле меркавання амерыканскага ўрача Сэмюэла Картрайта, прычынай уцёкаў рабоў з’яўлялася «такая самая хвароба розума, як і пры любых іншых відах псіхічных парушэнняў». Для Картрайта і для іншых абаронцаў рабства любы чарнаскуры раб, які спрабаваў уцячы, з’яўляўся «вар’ятам». У якасці аднаго з «лячэбных сродкаў» пры «драпетаманіі» прадпісвалася адсячэнне вялікіх пальцаў ног, пасля чаго ўцёкі ставалі фізічна немагчымымі.

Да асноўных сімптомаў Dysaethesia Aethiopica Картрайт адносіў частковую неадчувальнасць скуры і «такую моцную слабасць інтэлектуальных здольнасцей, нібыта чалавек знаходзіцца ў паўсне». У якасці «лячэбных мер» ён прапаноўваў лупцаванне, а таксама працягненне чарнаскурых да цяжкай працы.

У ХХ стагоддзі ў ЗША былі выпадкі змяшчэння палітычных іншадумцаў на прымусовае лячэнне. Напрыклад, у 1927 годзе Аўрора Д’Анжэла была накіравана ў псіхіятрычную бальніцу на экспертызу пасля таго, як яна прыняла удзел у мітынгу ў падтрымку Сака і Ванцэці.

Кленан Вашынгтон Кінг, пастар і выкладчык (пазней — кандыдат на пасаду прэзідэнта ЗШАSemple, Kirk. «Meet the Candidate: The Rev. Clennon King is unique. Period.» Miami New Times, February 24, 1993), які марна спрабаваў паступіць у прызначаны выключна для белых універсітэт у Місісіпі і пераадолець тым самым расавы бар’ер, 5 чэрвеня 1958 года быў накіраваны ў псіхіятрычную ўстанову паліцэйскімі пад маркай яго патэнцыйнай небяспечнасці. Пасля побыту ў псіхіятрычнай клініцы камісія, якая складалася з 27 урачоў, прызнала яго псіхічна здаровым.«Negro Pastor Pronounced Sane; Demands Mississippi Apologize». UPI. Sarasota Journal 20 June 1958: 3.

У 2000-я гады адзначалася выкарыстанне псіхіятрычных сродкаў пры допытах у ваенных амерыканскіх турмах, якое парушала прынцыпы медыцынскай этыкі.

У 2006 годзе была апублікавана кніга канадскага псіхіятра Колина А. Роса пад назвай «Дактары ЦРУ: Парушэнні правоў чалавека амерыканскімі псіхіятрамі». У кнізе прадстаўлены доказы (заснаваныя на 15 000 старонак дакументаў, атрыманых ад ЦРУ дзякуючы Закону аб свабодзе інфармацыі) таго, што цягам апошніх 65 год да выхаду кнігі мелі месца шырока распаўсюджаныя парушэнні правоў чалавека з боку амерыканскіх псіхіятраў.

У 2010 годзе выйшла кніга псіхіятра Джонатана Мецла «Пратэст як псіхоз: як шызафрэнія стала хваробай чорных». У кнізе сцвярджаецца, што тэндэнцыя звязваць расавую прыналежнасць і вар’яцтва захавалася з часоў дыягназа «драпетаманія» да ХХ стагоддзя. У другой палове ХХ стагоддзя ў папулярнай культуры, сродках масавай інфармацыі і ў навуковых часопісах афраамерыканцы сталі асацыявацца з праблемай шызафрэніі і з уяўленнем аб агрэсіі, абумоўленай вар’яцтвам.

Дж. Мецл адзначыў таксама, што тэрмін «пратэст як псіхоз» быў выкарыстаны ў псіхіятрычнай літаратуры ў 1960-я гады для пазначэння афраамерыканцаў, якія прымалі ўдзел у руху за грамадзянскія правы, як вар’ятаў. Гэта быў спосаб паталагізаваць грамадзянскі пратэст. З падачы ФБР многія прадстаўнікі грамадскага руху, у прыватнасці Малкальм Ікс і Роберт Уільямс, атрымалі дыягназ «шызафрэнія».

Германія

Злоўжыванні псіхіятрыяй у палітычных мэтах былі складовай часткай злачынстваў, якія здзяйсняліся пры нацыянал-сацыялісцкім рэжыме ў Германіі ў дачыненні як да псіхічнахворых, так і да здаровых. Да палітычных злоўжыванняў псіхіятрыяй адносяць масавую стэрылізацыю (якой падвергліся 300 000 чалавек) і масавыя забойствы пацыентаў у нацысцкай Германіі. Забойствы пацыентаў псіхіятрычных бальніц праводзіліся таксама і на акупаваных нацысцкай Германіяй тэрыторыях, у тым ліку ў Беларусі.

Праграма эўтаназіі «Т-4», створаная ў нацысцкай Германіі на аснове еўгенікі 1920-х гадоў, прадугледжвала «ачышчэнне» «арийской расы» ад так званых «непаўнавартасных элементаў», перадусім пацыентаў псіхіятрычных клінікEuthanasia Program // Holocaust Encyclopedia . Колькасць забітых на момант фармальнага закрыцця аперацыі (1941 год) склала 70 тысяч чалавек. Нават пасля фармальнага заканчэння праграмы, з 1942 па 1945 год масавыя забойствы працягвалі здзяйсняцца: так, тысячы пацыентаў памерлі ў выніку ўвядзення скопаламіна; каля мільёна чалавек загінула ад голада.

Загад Гітлера, які ініцыяваў акцыю эўтаназіі, фактична паклаў пачатак і практыцы масавых забойстваў усіх непажаданых нацысцкаму рэжыму. Праз увод тэрміна «замаскаваная прыдуркаватасць» нацысцкія псіхіятры пашырылі рамкі генетычных тэорый аб прыдуркаватасці, што дазволіла апраўдаць знішчэнне псіхічна здаровых людзей па палітычных матывах: камуністаў, пацыфістаў і дэмакратаў — як і ў выпадках з псіхічна хворымі, іх доляй станавіліся стэрылізацыя і смерць. Пераследам падвяргаліся і прадстаўнікі розных канфесій і этнічных груп, а таксама «асацыяльныя элементы» — «дармаеды», правапарушальнікі, алкаголікі, бадзягі, жабракі ды інш.

Ад самага пачатку расавая прыналежнасць была адным з крытэраў адбору ахвяр. Сістэматычнае забойства яўрэйскіх пацыентаў у газавых камерах Праграмы забіцця «Т-4», якое ажыццяўлялася з лета 1940 года, з’явілася першым актам генацыду еўрапейскіх яўрэяў. Пасля жніўня 1941 году апошнія з яўрэйскіх пацыентаў, якія знаходзіліся на той момант у клініцы Бенторф-Сайн пад г. Нойвид, былі накіраваны на ўсход у лагеры смерці.

СССР Сістэматычныя злоўжыванні псіхіятрыяй у палітычных мэтах мелі месца ў СССР. У першыя гады існавання савецкай дзяржавы выпадкі выкарыстання псіхіятрыі ў палітычных мэтах былі адзінкавымі Гл. таксама:, нашмат больш часты характар яны набылі ў 1930—50-я гады, аднак толькі ў 1960-х гадах псіхіятрыя стала адным з галоўных інструментаў рэпрэсій у Савецкім Саюзе.

Аналіз канкрэтных выпадкаў псіхіятрычнага рэпрэсавання іншадумцаў паказвае, што дыягнастычнымі «маскамі», якія выкарыстоўваліся ў рэпрэсіўных мэтах, часцей за ўсё з’яўляліся «сутяжно-паранойяльное развитие личности» і «вялотекущая шизофрения». Многія выпадкі шпіталізацыі палітычных зняволеных былі добра задакументаваныя. У прыватнасці, такога рода рэпрэсіям падвяргаліся актывісты-праваабаронцы, прадстаўнікі нацыянальных рухаў, грамадзяне, якія імкнуліся да эміграцыі з СССР, рэлігійныя іншадумцы, удзельнікі неафіцыйных групаў, якія спрабавалі адстойваць свае працоўныя правы, і асобы, якія адстойвалі іх самі-адны. Нярэдка вязні сумлення апыналіся ў псіхіятрычных бальніцах па такім прычынам, як адмова вернікаў ад службы ў войску, незаконны пераход мяжы, сфальсіфікаваныя крымінальныя абвінавачанні ды інш. У псіхіятрычныя бальніцы нярэдка накіроўвалі і асоб, якія звярталіся са скаргамі на бюракратызм і тыя ці іншыя злоўжыванні мясцовых уладаў у вышэйшыя органы дзяржаўнай улады: Цэнтральны Камітэт КПСС, Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР, Савет Міністраў СССР.

Двойчы на год людзі, якія стаялі на псіхіятрычным уліку, недобраахвотна шпіталізаваліся ў псіхіятрычныя стацыянары не паводле медычных паказанняў, а паводле ўказанняў чыноўнікаў. За два тыдні да вялікіх савецкіх святаў — 7 лістапада і 1 мая — райкамы і гаркамы КПСС сакрэтна накіроўвалі галоўным урачам псіхбальніц распараджэнні на час шпіталізаваць у псіхіятрычныя бальніцы людзей з непрадказальнымі паводзінаміГл. 28:00 ад пачатку фільма (у тым ліку іншадумцаў і многіх вернікаў), каб забяспечыць грамадскі парадак пад час святаў, і псіхіятрычныя бальніцы станавіліся часовымі турмамі для «сацыяльна небяспечных» людзей. Сходная сітуацыя мела месца пад час партыйных з’ездаў, візітаў замежных дзяржаўных дзеячаў, калі многія дысідэнты змяшчаліся ў псіхіятрычныя бальніцы агульнага тыпа на 1—2 тыдні ці месяц. Падрыхтоўка да Алімпійскія гульні 1980 года стала нагодай да хвалі арыштаў, якая пачалася ў 1979 годзе і мела мэтай канчатковае падаўленне дысідэнцкага руху: некаторыя з дысідэнтаў атрымлівалі асабліва працяглыя тэрміны лагераў, іншыя шпіталізаваліся ў псіхіятрычныя бальніцы.

Да ліку найбольш вядомых ахвяр выкарыстання псіхіятрыі ў палітычных мэтах адносяцца, у прыватнасці, Наталля ГарбанеўскаяGarrabé J. Histoire de la schizophrénie. — Paris, 1992. Перевод: История шизофрении. См. Вялотекущая шизофрения (в гл. XI)., Пятро Грыгарэнка, Валерыя Навадворская, Жарэс Мядзведзеў, Леанід Плюшч, Уладзімір Барысаў, Віктар Файнберг, Вячаслаў Ігруноў Пераклад: , Аляксандр Ясенін-Вольпін]]Василенко Н. Ю. «Основы социальной медицины», учебное пособие, Владивосток: Дальневосточный университет, 2004. С. 33. , Уладзімір Гершуні, Валерый Тарсіс, Пётр Старчык, Міхаіл Нарыца, Міхась Кукабака.