Ма́ція Бе́чкавіч (нар. , г. , Каралеўства Югаславія) — сербскі паэт, публіцыст, грамадскі дзеяч. Акадэмік Сербскай акадэміі навук і мастацтваў (1985). Адзін з самых прыкметных майстроў слова пасляваенннага пакалення.

Біяграфія Скончыў філасофскі факультэт Бялградскага ўніверсітэта. Член-карэспандэнт Сербскай акадэміі навук і мастацтваў з 1983 года, правадзейны член — з 1991 года. У 1988—1992 гадах — старшыня Саюза пісьменнікаў Сербіі

Творчасць Аўтар паэтычных зборнікаў «Вера Паўладольска» (1962), «Аблудная куля» (1963), «Так казаў Мація» (1965), «Кажа мне адзін чалавек» (1970), «Мяжа Бука Шалёнага» (1976), «Вой і куку» (1978), «Два светы» (1980), «Паэмы» (1983), «Богаяўленне» (1985), кніжнай публіцыстыкі «Пра міжчассе» (1969).

Пераклады На беларускую мову яго вершы перакладалі Н. Гілевіч, М. Мятліцкі, І. ЧаротаБечкавіч Мація. .

Літаратура Бечкавіч Мація. Сербская паэзія. Мн., 1989;

Катэгорыя:Пісьменнікі Сербіі Катэгорыя:Пісьменнікі Югаславіі Катэгорыя:Паэты Сербіі Катэгорыя:Эсэісты Сербіі Катэгорыя:Эсэісты паводле алфавіта Катэгорыя:Акадэмікі Сербскай акадэміі навук і мастацтваў Катэгорыя:Публіцысты Сербіі Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Сербіі Катэгорыя:Выпускнікі Бялградскага ўніверсітэта Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў Сербіі