Э́ндрэ А́дзі, або А́ды (; , с. Эрміндсент, Аўстра-Венгрыя, цяпер Румынія — , Будапешт, Каралеўства Венгрыя) — венгерскі паэт, публіцыст.

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы (цяпер знаходзіцца ў румынскім жудзецы Сату-Марэ і пераназвана ў гонар паэта). Бацька Эндрэ Адзі — збяднелы трансільванскі дваранін Лёрынц Адзі () быў дробным землеўладальнікам, маці, Марыя Пастар (), адбывалася з сям'і пратэстанцкага прапаведніка.

Адукацыя Адзі атрымліваў спачатку ў рэфармацкай школе, якую скончыў з адзнакай, маючы толькі дзве адзнакі «добра» (па матэматыцы і старажытнагрэчаскай мове), а затым — на юрыдычным факультэце Дэбрэцэнскага ўніверсітэта. З 1899 года працаваў журналістам у мясцовай газеце Debreceni Hírlap да свайго пераезду ў Арадзю (, ).

Памёр 27 студзеня 1919 года ў Будапешце, пахаваны на могілках Керэпешы.

Творчасць Першы зборнік «Вершы» (1899). У зборніках «Новыя вершы» (1906), «Кроў і золата» (1907), «Хацеў бы, каб мяне любілі» (1909), «На чале мерцвякоў» (1918), прасякнутых рэвалюцыйна-рамантычнай сімволікай, вытокі якой у фальклорных і біблейскіх вобразах, — непрыняцце тагачаснай рэчаіснасці, душэўная драма і пакуты чалавека XX ст., трагізм венгерскай гісторыі, пратэст супраць сусветнай вайны і адначасова вера ў ачышчальную сілу дэмакратычнай рэвалюцыі. У вершах традыцыі класічнай венгерскай паэзіі цесна перапляталіся з мадэрнісцкімі павевамі. Пасмяротны зборнік «Апошнія караблі» (1923).

Пераклады На беларускую мову асобныя яго вершы перакладалі М. АляхновічГаласы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с., М. Аўрамчык, М. Калачынскі, Ю. Свірка, Я. Семяжон, М. ХведаровічАдзі Эндрэ. .

Літаратура Адзі Эндрэ.

Спасылкі

Катэгорыя:Пахаваныя на могілках Керэпешы