Браняпа́лубны крэ́йсер — распаўсюджаны ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзя тып крэйсера, абарона механізмаў і гарматных скляпоў якога складалася з бранявой палубы, плоскай альбо выпуклай (карапаснай). Упершыню з'явіліся ў 1878 годзе, будаваліся ці набываліся большасцю марскіх дзяржаў да пачатку Першай сусветнай вайны, складалі на мяжы стагоддзяў найбольш шматлікую частку іх крэйсерскіх сіл. У замежнай літаратуры шырока распаўсюджаны англамоўны тэрмін «абаронены крэйсер» ().
Гл. таксама Крэйсер Браняносны крэйсер Мінны крэйсер Крэйсер-скаўт Лінейны крэйсер Цяжкі крэйсер Лёгкі крэйсер Гідракрэйсер Ракетны крэйсер Падводны крэйсер Дапаможны крэйсер Крэйсер ППА Супрацьлодачны крэйсер
Катэгорыя:Тыпы ваенных караблёў Катэгорыя:Крэйсеры