Korpiklaani («Лясное брацтва», ад  — «глухі лес», «дрымучы лес» і klaani — «клан», «брацтва») — фінскі фолк-метал-гурт. З'явіўся ў 1993 годзе як рэстаранны пад назвай Shamaani Duo. Гурт, які тады складаўся толькі з Ённэ Ярвеля і Маарэн Айкіё, іграў сем дзён у тыдзень у рэстаране Hullu poro («Звар'яцелы паўночны алень») ў Лапландыі. З 1997 года гурт называецца Shaman, у 2003 годзе ўдзельнікі Shaman сфарміравалі Korpiklaani і адлічваюць сваю гісторыю ад гэтага моманту.

Музыка Korpiklaani ўяўляе сабой сумесь цяжкага металу і традыцыйнай саамскай і фінскай музыкі. У першых альбомах гурта, Idja і Shamaniac, значная частка песень уяўляла сабой традыцыйны саамскі ёйк.

Склад У пастаянны склад гурта, разам з рок-гітарыстамі, уваходзіць скрыпач, акардэаніст і флейтыст. Апроч таго, на альбоме Tales Along This Road можна пачуць торупіль (эстонскую валынку).

Удзельнікі Ёне Ярвеля — спевы, гітара, мандаліна Калле «Кейн» Савіярві — гітара, бэк-вакал Ярка Аалтанен — бас-гітара, бэк-вакал Туомас Роўнакары — скрыпка (з 2012) Самі Пертула — акардэон (з сакавіка 2013) Мацці «Матсан» Ёхансан — ударныя, бэк-вакал

Былыя ўдзельнікі Яака «Хітавайнен» Лемеццю — акустычная і электрычная скрыпка, флейта, вістл, ёўхіка, торупіль (эстонская валынка), мандаліна, губны гармонік, бэк-вакал, (2003—13.09.2011). Тээму Ээрала — скрыпка (з 2011 па 2012) 13 верасня 2011 года было аб'яўлена, што Яака Лемеццю пакідае гурт з-за праблем са здароўем. Замест яго ўзялі студэнта факультэта народнай музыкі Акадэміі імя Сібеліуса Тээму Ээрала. Гэта першы выпадак за ўсю гісторыю Korpiklaani, калі памяняўся склад. Ээрала ўпершыню выступіў з гуртам на канцэрце ў Ротэрдаме 24 верасняНовости : KORPIKLAANI поменяли скрипача : Russian Darkside. Цераз некаторы час у складзе Korpiklaani зноў адбыліся змяненні — 22 лютага 2012 году Тээму змяніў скрыпач Туомас РоўнакарыNew fiddler and headlining tour: артыкул на афіцыйным сайце гурта.. Юха Каўпінен — акардэон, бэк-вакал. Аб'явіў аб выхадзе з гурта 13 сакавіка 2013 года. Сам музыкант тлумачыць свой выхад жаданнем сканцэнтравацца на іншых мэтах.

Дыскаграфія Korpiklaani — адзін з самых «пладавітых» гуртоў, якія іграюць фолк-метал: пачынаючы з 2003 года гурт выпусціў восем поўнафарматных альбомаў. Па водгуках саміх музыкаў, Korpiklaani іх не корміць — практычна ўсім прыходзіцца працаваць «на баку», каб зарабіць сабе на дастойнае жыццё.

Як і планавалася, 3 жніўня 2012 года выйшаў новы альбом гурта — ManalaFirst details on the new album Manala: артыкул на афіцыйным сайце гурта..

Shamaani Duo Hunka lunka (1996) — дуэт з Маарэн Айкіё

Shaman Idja (1999) Shamaniac (2002)

Korpiklaani

Поўнафарматныя альбомы Spirit of the Forest (2003) Voice of Wilderness (2005) Tales Along This Road (2006) Tervaskanto (2007) Korven Kuningas (2008) Karkelo (2009) Ukon Wacka (2011) Manala (2012) Noita (2015) Kulkija (2018) Jylhä (2021) Rankarumpu (2024)

Сінглы «Keep on Galloping» (2008) «Vodka» (2009) «Ukon Wacka» (2010) «Metsälle» (2012) «Rauta» (2012) «Lempo» (2015) «Leväluhta» (2020) «Interrogativa Cantilena» (2022) «Krystallomantia» (2022) «Gotta Go Home» (2023)

Відэакліпы «Wooden Pints» (2003) «Hunting Song» (2005) «Kädet Siipinä» (2005) «Beer Beer» (2005) «Happy Little Boozer» (2006) «Tervaskanto» (2007) «Metsämies» (2008) «Keep on Galloping» (2008) «Vodka» (2009) «Tequila» (2011) «Rauta» (2012) «Pilli on pajusta tehty» (2015) «Ämmänhauta» (2015) «Harmaja» (2018) «Leväluhta» (2020) «Ennen» (2021) «Interrogativa Cantilena» (2022) «Krystallomantia» (2022) «Gotta Go Home» (2023)

Зноскі

Спасылкі Афіцыйная старонка ў сеціве Korpiklaani на Encyclopaedia Metallum

Youtube

Катэгорыя:Музычныя калектывы паводле алфавіта Катэгорыя:Музычныя калектывы Фінляндыі Катэгорыя:Музычныя гурты стылю фолк-метал Катэгорыя:Фолк-метал-гурты Фінляндыі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1993 годзе Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2003 годзе