Камень нулявога кіламетра () — вапняковая скульптура ў Будапешце, Венгрыя. Размешчаны ў невялікім парку на плошчы Адама Кларка, у Будзе, недалёка ад Будайскага замка і Ланцуговага моста.

Гісторыя Першапачаткова, нулявы кіламетр размяшчаўся на парозе Каралеўскага палаца Буды, але ў 1849 годзе быў перанесены на цяперашняе месца каля Ланцуговага моста цераз Дунай.

Першы афіцыйны манумент стаяў на гэтым месцы ўжо ў 1932 годзе, але быў разбураны падчас Другой сусветнай вайны. Другая па ліку скульптура, у выглядзе пралетарыя, была пастаўлена ў 1953 годзе. Сучасная скульптура пастаўлена ў 1975 годзеSchaaf, P. (1867/1886). Ante-nicene fathers: The Apostolic fathers, Justin Martyr, Irenaeus [Roberts, A. & Donaldson, J, Eds]. [Electronic reprint] Grand Rapids, MI, USA: CCEL.

Апісанне Цяперашні знак на месцы нулявога кіламетра створаны Міклашам Борсасам. Вышыня скульптуры складае 3 м, яна ўяўляе сабой сімвал нуль, які стаіць на пастаменце з надпісам «КМ», што азначае «кіламетр». Гэты камень адзначае пункт, ад якога ў краіне вымяраюцца ўсе дарожныя адлегласці.

Гл. таксама Нулявы кіламетр Беларусі

Спасылкі

Катэгорыя:Помнікі Будапешта Катэгорыя:Буда