Слу́цкая бра́ма — помнік архітэктуры 16 ст. у Нясвіжы, стаіць на дарозе, што злучае Нясвіж са Слуцкам.

Гісторыя

Стаяла ў абарончым гарадскім вале на дарозе, што звязвала Нясвіж са Слуцкам. Пабудавана разам з абарончай гарадской сістэмай у 16 ст., але ў часе ваенных дзеянняў 17 ст. была разбурана. Зноў пабудавана ў 1690 г. на старым месцы, перабудоўвалася ў 1700 г. (паводле іншых звестак, у 1760 г.). Стаіць на дарозе-дамбе на беразе возера паміж Новым і Старым горадам. У 1970-я гады брама адрэстаўравана.

Архітэктура

Брама ўяўляе сабой мураваны двух'ярусны прамавугольны ў плане будынак з арачным праездам па цэнтры. Сцены брамы ўмацаваны контрфорсамі, будынак накрыты двухсхільным чарапічным дахам. Галоўны і процілеглы (тыльны) фасады завершаны пластычнымі франтонамі з крывалінейнымі абрысамі. На першым ярусе брамы былі памяшканні для варты, на другім — капліца, якая раскрывалася праз вялікі аконны праём з балконам у бок горада.

Капліца Капліца зроблена на сродкі нясвіжскіх мяшчан у 1700 г. Адноўлена ў 1788 г. князем Каралем Радзівілам. Пасля паўстання 1863 г. капліца зачынена; адноўлена толькі ў 1900 г. У капліцы меўся шанаваны абраз Найсвяцейшай Дзевы Марыі з дзіцем Ісусам у багатым срэбраным абкладзе.

Брама на старых фотаздымках

Літаратура

Т. І. Чарняўская. Памяць. Нясвіжскі раён. Мінск, Белта, 2002. А. М. Кулагін. Каталіцкія храмы на Беларусі. Мінск, Беларуская Энцыклапедыя, 2000. Е. Квитницкая. Брамы Белоруссии. Архитектурное наследство. № 29. 1981. http://harodnia.com/be/uczora/vkl-recz-paspalitaja/539-elena-kvitnitskaya-bramy-belorussii-chast-1

Спасылкі

Катэгорыя:Славутасці Нясвіжа Катэгорыя:Брамы Беларусі Катэгорыя:Капліцы Мінскай вобласці Катэгорыя:Збудаванні Нясвіжа ў стылі барока Катэгорыя:Абарончыя збудаванні Нясвіжа