«Шэл-кіп» (, літар. «данжон-абалонка») — від сярэднявечнага абарончага збудавання, пашыраны ў Англіі XII стагоддзя. Паводле свайго прызначэння лічыцца варыянтам вежы-данжона, адсюль назва.Усеагульная гісторыя архітэктуры…, Брытаніка…

Шэл-кіп уяўляў сабой каменную пустую цыліндрычную вежу, а дакладней, агароджу, дыяметрам да 25 — 30 м, і больш ці менш круглую ў плане. Таўшчыня муроў магла дасягаць 2 — 3 м.Усеагульная гісторыя архітэктуры… Унутраная прастора займалася пад жытло, гаспадарчыя пабудовы і інш.

Прыкладамі шэл-кіпаў з’яўляюцца Круглая вежа Віндзорскага замка (захавалася ў перабудаваным выглядзе), а таксама збудаванні ў Самыя папулярныя прыклады шэл-кіпаў: Усеагульная гісторыя, Окшат, Брытаніка., Тэмварце, Кардзіфе, Арундалі, КарысбрукуУсе — у Окшата., епіскапскім замку ў ДарэмеНазваны ў «Усеаг. гісторыі»., Берклі, ОлнвікуНазваныя ў Энц. Брытаніцы..

Шэл-кіпы з’явіліся ў часы актыўнай будовы новых, каменных, і перабудовы старых, драўляных, нарманскіх замкаў (12 ст.). Калі пагорак-«мот» або наогул грунт быў слабым, то яго маглі абгарадзіць каменным мурам цалкам, не ставячы новай вялікай вежы.Окшат, Брытаніка…

У абароне шэл-кіп нічым прынцыповым не адрозніваўся ад звычайнага данжона; з XIII стагоддзя прынесены ў Еўропу досвед крыжовых заваёваў вывеў з ужытку гэты тып збудавання.

Зноскі

Літаратура С.185,186. С.58,59.

Катэгорыя:Фартыфікацыйныя збудаванні Катэгорыя:Замкі Катэгорыя:Архітэктура Сярэдневякоўя