Да́ніэла Га́нтухава (, вымаўляецца ; нарадзілася 23 красавіка 1983) — славацкая тэнісістка. Удзельнічае ў прафесійных турнірах з 1999 года. Першых значных вынікаў дабілася ў 2002, упершыню выйграўшы турнір ЖТА Індыян-Уэлс Мастэрс, перамогшы ў фінале саму Марціну Хінгіс і стаўшыся пераможцай з найніжэйшым рэйтынгам у гісторыі турніру. У тым самым годзе Даніэла дайшла да чвэрцьфіналаў Уімблданскага турніру і Адкрытага чэмпіянату ЗША, па выніках года трапіўшы ў топ-10. А разам са зборнай Славакіі Гантухава стала пераможцай Кубку Федэрацыі.

Найвышэйшай пазіцыі ў рэйтынгу — пятай — Даніэла Гантухава дасягнула ў студзені 2003 года пасля выхаду ў чвэрцьфінал Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі. Пасля гэтага перамагла яшчэ ў пяці турнірах ЖТА, у тым ліку другі раз на Індыян-Уэлс Мастэрс (2007). У 2008 дайшла да паўфіналу Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі, што застаецца яе найлепшым дасягненнем на турнірах Вялікага шлема.

Гантухава — найбольш паспяховая славацкая тэнісістка ўсіх часоў. У чэрвені 2013 пасля перамогі над Лорай Робсан стала 37-й жанчынай , якая дасягнула 500 перамог за кар’еруWTA — Maria Sharapova closing in on 500 career wins, Tennis World (13 April 2013).

Даніэла таксама паспяхова выступае ў парным разрадзе. У 2001 яна разам з Леашам Фрыдлем перамагла на Уімблдане, у 2002 з Кевінам Ульетам — на Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі, у 2005 — на Адкрытым чэмпіянаце Францыі з Фабрысам Сантаро і на Адкрытым чэмпіянаце ЗША з Махешам Бхупаці, стаўшыся такім чынам усяго пятай тэнісісткай, якая выйграла ўсе турніры Вялікага шлема ў змяшаных парах. Акрамя таго, у 2002 годзе яна дайшла да фіналу Уімблданскага турніру з Кевінам Ульетам і жаночага фіналу Аўстралійскага чэмпіянату з Аранчай Санчэс Вікарыя, у 2006 — да фіналу жаночага Адкрытага чэмпіянату Францыі і ў 2009 — Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі (абодва разы — з Ай Сугіямай).

За апошні год Даніэла Гантухава праз траўмы скацілася з 17 пазіцыі (2012) да 48-й. Яе трэнерам з’яўляецца былы іспанскі тэнісіст Эдуарда Нікалас.

Крыніцы

Спасылкі

Жаночая тэнісная асацыяцыя Міжнародная тэнісная федэрацыя Кубак федэрацыі

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Попрадзе Катэгорыя:Тэнісісткі Славакіі Катэгорыя:Тэнісісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года Катэгорыя:Тэнісісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года Катэгорыя:Тэнісісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года Катэгорыя:Пераможцы Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе ў змяшаным парным разрадзе Катэгорыя:Пераможцы Уімблданскага турніру ў змяшаным парным разрадзе Катэгорыя:Пераможцы Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе ў змяшаным парным разрадзе